Беларуская Служба

Польскія навукоўцы стварылі штучную костку

23.05.2024 15:28
Яна падобная на кавалак крэйды і пластычная як гліна.
Польскія навукоўцы стварылі штучную косткуMedical Inventi

Штучная костка атрымала назву FlexiOss, яе распрацавалі ў Медыцынскім універсітэце Любліна. Працу над гэтым матэрыялам на працягу многіх гадоў вялі біяхімік і біятэхнолаг праф. Гражына Гінальска (Grażyna Ginalska) і д-р хаб. Aнна Бэльцаж (Anna Belcarz).
Штучную костку замовілі хірургі. Пасля намакання FlexiOss становіцца гнуткай і эластычнай і можа быць выкарыстана для запаўнення касцяных дэфектаў і лячэння складаных пераломаў, кажа Мацей Манецкі (Maciej Maniecki) — старшыня Medical Inventi, які адказвае за камерцыялізацыю вынаходкі

— Матэрыял, які замяняе костку, паводле нашых ацэнак, не толькі інавацыйны, але і найлепшы ў свеце біякампазіт для замены коснай тканкі. Ён інавацыйны па складзе, раней ніхто не спалучаў такіх кампанентаў. Па-другое, матэрыял складаецца з дробных высокапорыстых гранулаў, што дае магчымасць усмоктваць іоны кальцыю з натуральнай косткі і такім чынам FlexiOss становіцца шкілетам для перабудовы косткі.

Штучная костка FlexiOss таксама выкарыстоўваецца ў стаматалогіі і на ветэрынарным рынку. Польская вынаходка ўжо выратавала ад ампутацыі некалькі чалавек. Цяпер FlexiOSS зацікавіліся лекары і клінікі Еўропы, Азіі і арабскіх краін.

яс/ PAP

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка