Беларуская Служба

У Татрах адкрыўся сучасны музей Tatrzańskie Archiwum Planety Ziemia

23.05.2024 17:09
Aбʼект знаходзіцца цалкам пад зямлёй, уваход нагадвае пастуховы будан.
Tatrzańskie archiwum Planety Ziemia
Tatrzańskie archiwum Planety Ziemiavideo PAP/screen

Татранскі архіў планеты Зямля (Tatrzańskie Archiwum Planety Ziemia), дзе можна пазнаёміцца з прыроднымі працэсамі, якія адбываюцца ў Татрах, адкрыўся на ўваходзе ў Касьцеліскую даліну (Dolina Kościeliska, Kiry). Даступны для турыстаў абʼект знаходзіцца цалкам пад зямлёй, уваход нагадвае пастуховы будан.

Дырэктар Татранскага нацыянальнага парку Шымон Зяброўскі (Szymon Ziobrowski) падкрэсліў, што задача нацыянальных паркаў — перш за ўсё, ахова прыроды, а таксама прыродаасветніцкая праца.

— У Музеі можна даведацца пра тое, як паўсталі Татры. Горы Татры зʼяўляюцца самымі нізкімі сярод найвышэйшых гор свету. Яны размешчаны ў Альпійскай даліне і на іх прыкладзе можам прасачыць гісторыю ўзнікнення нашай планеты.

Наведвальнікі музею Татранскі архіў планеты Зямля пройдуць праз сем залаў з мультымедыйнымі экспазіцыямі. Госці даведаюцца пра прыродныя працэсы — ролю вады, ціску і тэмпературы. У адным з пакояў знаходзіцца мадэль дыназаўра памерам 5 метраў, дакладна адноўленая на аснове парэшткаў, знойдзеных у польскай частцы Татраў. Ёсць таксама мадэль дагістарычнага пячорнага мядзведзя.

яс/PAP

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка