Беларуская Служба

У Польшчы ёсць 23 нацыянальныя паркі. Сёння іх дзень

24.05.2024 15:24
Еўрапейскі дзень нацыянальных паркаў адзначаецца ў гадавіну стварэння першага нацыянальнага парку ў Еўропе.
Аўдыё
  • У Польшчы ёсць 23 нацыянальныя паркі. Сёння іх дзень
Ілюстрацыяфота: Pixabay.com/GDJ

Самым старым еўрапейскім нацыянальным паркам з'яўляецца шведскі Сарэк, заснаваны 24 мая 1909 года. Зараз на еўрапейскім кантыненце налічваецца больш за 250 нацыянальных паркаў. У Польшчы ёсць 23 нацыянальныя паркі, якія займаюць 1% тэрыторыі краіны. Ужо некалькі гадоў вядуцца размовы аб стварэнні яшчэ трох паркаў: Мазурскага, Турніцкага і Юрскага.

Сярод 23 нацыянальных паркаў ёсць Вялікапольскі нацыянальны парк. Ён уключае 18 строга ахоўных тэрыторый і ўнікальны пасляледавіковы ландшафт, названы яго стваральнікам прафесарам Адамам Вадзічкам «сапраўдным музеем пасляледавіковых формаў і жывы музей прыроды».

Вялікапольскі нацыянальны парк ахоўвае пасляледавіковы ландшафт і яго тыповыя формы рэльефу: канечныя і наземныя марэны, эскеры, друмліны, дзюны, яры і розныя формы азёр: жолабы, катлы, выточныя і неасушаныя азёры.

Гэта абсалютна ўнікальнае месца, якое штогод наведвае больш за мільён чалавек. Сімвалам Вялікапольскага нацыянальнага парку з’яўляецца пугач, расказвае доктар інжынер Рафал Курчэўскі, намеснік дырэктара Вялікапольскага нацыянальнага парку па ахове прыроды і тэрыторый Natura 2000:

-Лічыцца, што гэта самы папулярны гатунак соваў. Маніторынг у парку паказаў, што ў нашым парку іх ёсць каля 50 параў. Таксама ў нас ёсць камеры ў некаторых будках і мы сочым, што ў пугачоў адбываецца. Пугача найлепш чуваць вечарамі, хоць яшчэ лепш перад перыядам размнажэннем, пачынаючы са студзеня. Голас самца з’яўляецца вельмі характэрным, яго часта выкарыстоўваюць у фільмах-жахаў, бо гэта вельмі эфектна.

Нацыянальны парк з’яўляецца адной з найвышэйшых формаў аховы прыроды – на строга вызначанай тэрыторыі, якая, паводле польскага заканадаўства, не павінна быць меншай за 10 км2, ахоўваецца ўся жывая і нежывая прырода – жывёлы, расліны, грыбы, экасістэмы і іх узаемадзеянне, глеба, вада і ландшафт.

Нацыянальны парк з’яўляецца зонай строгай аховы – гэта значыць, што ў гэтую тэрыторыю нельга ўмешвацца, дадае Рафал Курчэўскі.

-Гэта розная тэрыторыя. Гэта некаторы азёры, лясныя экасістэмы. Нацыянальныя паркі закліканыя ахоўваць прыроду. А прырода павінна мець месца, дзе яе ахоўваюць. Хачу звярнуць увагу, што 23 нацыянальныя паркі складаюць 1% тэрыторыі Польшчы. Думаю, што ў такіх месцах сапраўды можна не купацца ў азёрах, не збіраць грыбоў, хадзіць па вызначаных сцежках. Трэба прытрымлівацца правілаў, якія вызначаныя для паркаў, прынамсі на гэтым 1% нашай тэрыторыі.
Паркі прадастаўляюцца ў навуковых, адукацыйных і турыстычных мэтах, але пры ўмове, што гэтая дзейнасць не наносіць негатыўнага ўздзеяння на прыроду – яе ахова зʼяўляецца асноўнай задачай.

Наведванне нацыянальных паркаў – добрая нагода адпачыць на ўлонні прыроды і ў той жа час адкрыць для сябе найвялікшыя скарбы прыроды. Наведвальнікі паркаў, аднак, павінны прытрымлівацца правіл:

-У нашым парку ёсць больш за 100 кіламетраў роварных трасаў і каля 85 км пешых трасаў. Вельмі важна, што ездзіць можна толькі па вызначаных сцежках. Паўсюль стаяць інфармацыйныя знакі. Сёння ровар лічыцца і з’яўляецца формай перамяшчэння прыязнай навакольнаму асяроддзю. Але гэта чалавек з’яўляецца ці не з’яўляецца прыязным для прыроды. Незалежна ад таго, як ён перамяшчаецца, гэта ад яго залежыць, як будзе выглядаць сітуацыя вакол яго. А роварныя трасы ў нас вельмі розныя. Паколькі мы знаходзімся на пасляледавіковай тэрыторыі, то тут здараюцца ўздымы ў гару. Таму тут вельмі па рознаму. У нас ёсць падрыхтаваныя мапы для раварыстаў, зробленыя візуалізацыі. Перад прыездам можна паглядзець, дзе мы будзем ездзіць, якая складанасць гэтай трасы.

Да гэтага часу ў свеце створана каля 3000 нацыянальных паркаў, у тым ліку больш за 400 у Еўропе. Яны захоўваюць найкаштоўнейшыя прыродныя месцы, дзе чалавек не вёў ніякай дзейнасці або толькі нязначна змяніў навакольнае асяроддзе.

ав/Ekokalendarz

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце