Беларуская Служба

Двое з трох дарослых палякаў маюць лішнюю вагу, а кожны чацвёрты пакутуе на атлусценне

30.05.2024 15:30
Атлусценне – хранічнае, небяспечнае захворванне, якое не праходзіць само па сабе, мае схільнасць да рэцыдываў і выклікае мноства цяжкіх ускладненняў.
Аўдыё
  • Перадача «Навука і тэхніка» : Касмічная інжынерыя; Е-фасёнг для турыстаў у Татрах; Атлусценне – хранічнае, небяспечнае захворванне
Лішняя вагаBru-nO /pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэта настолькі вялікая праблема ў Польшчы, што Сенат зладзіў канферэнцыю па гэтаму пытанню: «Атлусценне – гэта хвароба. Не асуджайце, не прымушайце худнець, гэта патрабуе лячэння».

– Двое з трох дарослых палякаў маюць лішнюю вагу, а кожны чацвёрты пакутуе атлусценнем. Пасля пандэміі атлусценне пашырылася ў беспрэцэдэнтных маштабах, – сказаў Польскаму радыё прафесар Павел Багданскі (Paweł Bogdański), экс-прэзідэнт Польскага таварыства лячэння атлусцення.



Прафесар адзначыў, што атлусценне – хранічнае, небяспечнае захворванне, якое не праходзіць само па сабе, мае схільнасць да рэцыдываў і выклікае мноства цяжкіх ускладненняў.

– Існуе больш за 270 відаў магчымых ускладненняў. Я не ведаю ніякага іншага хранічнага захворвання, якое дае такую вялікую колькасць ускладненняў. У дзесяць разоў павышаецца рызыка захворвання дыябетам 2-га тыпу. Больш за палову выпадкаў павышанага ціску гэта эфект нявыяўленай і не лечанай хваробы атлусцення, вялікая пагроза развіцця пухлін, і шмат іншых ускладненняў.

Міхалу Кавальскаму 30 гадоў, ён з дзяцінства змагаецца з атлусценнем. Паводле яго слоў, сітуацыя змянілася толькі пасля барыатрычнай аперацыі – гэта значыць пасля памяншэння страўніка:

– Дзякуючы лячэнню атлусцення за 6 месяцаў мне ўдалося пазбавіцца ад 50 кг вагі. Цяпер можна сказаць, што я выглядаю стройным, але не заўсёды так было. Я важыў 153 кг. Я штодня чуў каментары «трэба менш жэрці і больш рухацца». Аднак такі рэцэпт не спрацоўвае.

У Польшчы амаль 9 мільёнаў палякаў пакутуюць на атлусценне. Менш за працэнт праходзіць фармакалагічную тэрапію. Штогод у Польшчы лекары праводзяць прыкладна 6,5 тысяч аперацый памяншэння страўніка.

яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка