вычайныя расліны дапамогуць вызначыць, ці выкарыстоўвалася падчас ваенных дзеянняў хімічная зброя. Метад, распрацаваны навукоўцам з Амстэрдамскага ўніверсітэта Мір'ям дэ Бруін-Хогі (Mirjam de Bruin-Hoegee), будзе выкарыстоўвацца следчымі, якія расследуюць факты выкарыстання зброі масавага знішчэння.
Упершыню хлор быў выкарыстаны ў якасці хімічнай зброі падчас Першай сусветнай вайны. З тых часоў хлор і іншыя баявыя газы выкарыстоўваліся ў ваенных мэтах, нягледзячы на забарону міжнароднага права.
6 гадоў таму сірыйскія войскі атакавалі мірных жыхароў хімічным хлорам, забіўшы 43 чалавекі. Аднак у следчых узніклі праблемы з пошукам доказаў выкарыстання гэтага газу. Папярэднія метады не дазвалялі адрозніць яго ад адбельвальнікаў, якія выкарыстоўваліся ў дамах або басейнах. Цяпер новы метад можа вызначыць, які тып хлору быў выкарыстаны. Гэта стала магчымым дзякуючы біялагічным маркерам, выяўленым у звычайных раслінах, такіх як бусельнік
Каратканожка
Бусельнік
(іншая назва: грабелькі, журавельнік), а таксама крапіва і каратканожка.
Пад уздзеяннем звычайнай хлоркі на лісці раслін зʼяўляецца белы асадак. Лісце пад уздзеяннем хлору мяняюць свой колер з зялёнага на карычневы і жоўты. Гэта злучэнне можна выявіць праз шмат месяцаў пасля яго выкарыстання.