Гаворка ідзе пра гэтак званага тыгравага камара. З-за паходжання яго называюць азіяцкім камаром, а звычайная назва адносіцца да яго серабрыста-белых палос на чорным целе.
Прысутнасць тыгравых камароў ужо выяўлена ў Чэхіі, Славакіі і Германіі. Нягледзячы на тое, што гэты від у Польшчы не сустракаўся, нельга выключаць, што ён ужо ёсць у краіне.
– Тыгравы камар афіцыйна не быў зафіксаваныя ў Польшчы, аднак гэта не сведчыць аб іх адсутнасці – сказаў праф. Станіслаў Чахароўскі з Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне.
Прафесар нагадаў, што сам тыгравы камар не выклікае хваробы, аднак ён распаўсюджвае вірусы, малярыйныя паразіты і нават паразітычныя нематоды.
– Вобразна кажучы, яны «падарожнічаюць на яго спіне» і праз яго трапляюць у крывяносную сістэму чалавека, – адзначыў вучоны.
Абараніцца ад камароў і ўзбуджальнікаў, якія яны нясуць з сабой можна адзеннем або духмянымі сродкамі ад насякомых.
Навукоўцы і медыкі перад адʼездам у экзатычныя краіны раяць зрабіць прышчэпку, а пры любых сімптомах хваробы пасля вяртання з-за мяжы неадкладна звярнуцца да лекара, каб не ствараць пагрозы сабе і супольнасці.
Даследчыкі адзначаюць, што нават адна распазнаная асобіна тыгравага камара дазваляе зрабіць выснову, што від сустракаецца на дадзенай тэрыторыі.
яс/IAR