Беларуская Служба

Польскія арнітолагі адзначаюць аднаўленне папуляцыі буслоў. Апошнім часам іх было малавата

16.08.2024 07:18
Сёлета ў Польшчы прайшоў 8-ы міжнародны ўлік белага бусла.
Аўдыё
  • Польскія арнітолагі адзначаюць аднаўленне папуляцыі буслоў. Апошнім часам іх было малавата
Буслыvrolanas /pixabay.com/CC0 Public Domain

Тысячы валанцёраў правяралі стан гнёздаў, колькасць дарослых птушак і птушанят, а таксама іх стан. Акцыя адбываецца раз на дэкаду, а даследаванні праводзяцца з мэтай вызначыць дакладную колькасць белых буслоў, якія гняздуюць у Польшчы, і палепшыць ахову гэтага характэрнага для краіны віду.

Кампанія падліку белага бусла прадугледжвала дбайную праверку ўсіх гнёздаў буслоў у кожнай польскай гміне. Перапіс праводзілі добраахвотнікі, якія раней заявілі аб працы ў выбранай гміне. Як кажа каардынатар акцыі доктар Марцін Таболька з Універсітэту навук аб жыцці ў Познані, сёлета добраахвотнікі правялі перапіс буслоў у большасці польскіх гмінаў:

-У спісе крыху больш за 1200 чалавек, якія захацелі прыняць удзел у падліку. Ёсць ваяводствы, дзе кожная гміна была ахоплена кантролем, былі, на жаль, ваяводствы, дзе некаторыя ўчасткі засталіся без уліку. У такіх месцах мы будзем ствараць статыстычную мадэль і гіпатэтычна вызначаць колькасць буслоў.

У сувязі з тым, што звесткі з асобных гмін пастаянна паступаюць, поўныя вынікі восьмага Міжнароднага пераліку белага бусла ў Польшчы будуць вядомыя ўвосень. На дадзены момант можна з асцярожным аптымізмам сказаць, што папуляцыя белага бусла ў краіне адчуваецца добра, і ў некаторых рэгіёнах іх колькасць павольна павялічваецца:

-Напэўна можна сказаць, што ў Апольскім ваяводстве быў цалкам вялікі прырост, што гэта быў цалкам добры год для буслоў. Маладых буслоў было там шмат, поспех у размнажэнні буслоў - значны. Напэўна можна казаць, што падобным чынам сітуацыя выглядае ў Вялікапольшчы, буслоў прыбыло.

У апошнія дзесяцігоддзі як у Польшчы, так і ва ўсім свеце назіралася змяншэнне колькасці буслоў. Апошнім часам гэтая тэндэнцыя змянілася і папуляцыя белых буслоў не толькі павольна расце, але і птушкі ўсё часцей вяртаюцца туды, адкуль зніклі шмат гадоў таму.

Мяркуецца, што кожны год у Польшчы гняздуе каля 50 тысяч пар белых буслоў, у той час як колькасць пар чорных буслоў ацэньваецца ад 1200 да 1400.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце