Еўрапейскі моладзевы парламент – гэта нефармальны адукацыйны праект, дзякуючы якому ўдзельнікі могуць сустрэцца з равеснікамі з усёй Еўропы, пашырыць свае веды аб актуальных праблемах жыхароў кантыненту, навучыцца адказнасці і самастойнасці. Галоўная задача – натхніць маладых людзей стаць адкрытымі, талерантнымі і актыўнымі грамадзянамі польскага да еўрапейскага грамадства.
17 жніўня пачалася 20-ая адборачная сесія, дзякуючы якой удзельнікі могуць лепш зразумець працу ўладаў Еўрапейскага саюза. У пасяджэннях бяруць удзел людзі з розных краін Еўропы. Сесія праходзіць раз у год. Удзельнікам можна стаць пасля запаўнення заяўкі або шляхам наладжвання супрацоўніцтва праз школу. Маладыя людзі прыязджаюць з розных краін, яны прадстаўляюць розныя слаі грамадства. Аб працы сесіі расказала ў Чацвёртым канале Польскага радыё Габрыэля Мусялік (Gabriela Musialik) з праўлення ЕМП Польшча.
– Першы дзень – для валанцёраў. У гэты дзень праходзіць навучанне, падчас якога вопытныя людзі праводзяць заняткі з малодшымі ўдзельнікамі. Гэта тычыцца правядзення дэбатаў, мэдыяпраграм і арганізацыі. Потым у нас дзень, калі ўдзельнікі вучацца будаваць каманды. Яны праводзяць розныя гульні і забавы, падчас якіх між іншым вучацца, як завуць іншых удзельнікаў, але таксама вырашаюць розныя праблемы і вучацца дыскутаваць адзін з адным. Другі і трэці дні – гэта дні, калі ўдзельнікі выпрацоўваюць пастановы, што з'яўляецца галоўнай мэтай такіх мерапрыемстваў. Апошнія некалькі дзён – гэта генеральная асамблея, падчас якой абмяркоўваюць прынятыя пастановы. У залежнасці ад краіны паходжання, удзельнікі па-рознаму глядзяць на розныя справы. Нашыя пасяджэнні значна больш свабодныя, чым у сапраўдным парламенце. Дзякуючы гэтаму гутаркі таксама вельмі адкрытыя, удаецца выпрацаваць цікавыя ідэі.
Такая сесія дазваляе адчуць сімуляцыю сесіі Еўрапарламента з удзелам моладзі. Арганізатары адзначаюць, што ўдзел у сустрэчы дапамагае лепш зразумець прынцыпы функцыянавання ўладаў ЕС. Гаворка ідзе не толькі пра тое, як выглядае праца Еўрапарламента, але і пра тое, каб даведацца пра кампетэнцыі асобных органаў ЕС, – кажа Ліза Рахачова (Liza Rochaczova), арганізатар сёлетняй сесіі.
– У нас ёсць дэлегацыі з розных краін. У Варшаву прыехалі групы, між іншым, са Швейцарыі, Нарвегіі, Грэцыі, Ірландыі. Мы адкрытыя на людзей з іншых краін. Запісацца можна было таксама індывідуальна, без арганізаванай дэлегацыі. Ёсць людзі з розных куткоў Еўропы. На мой погляд, гэта павялічвае магчымасці для абмену думкамі або міжкультурнага абмену. Перад сесіяй удзельнікі атрымліваюць дакументы, якія апісваюць праблемы, якія можна будзе абмеркаваць. Гэта дазваляе ўдзельнікам прыйсці на падзею ўжо з нейкім узроўнем ведаў. Але яны таксама значна больш даведваюцца падчас пасяджэнняў – ад удзельнікаў з іншых дзяржаў ці ад асобы, якая ўзначальвае дадзены камітэт.
У Еўрапейскім парламенце працуюць розныя камісіі, якія займаюцца самымі разнастайнымі тэмамі. Гэта і ахова навакольнага асяроддзя, і эканамічныя праблемы, і транспарт, ахова правоў чалавека, але таксама рыбалоўства ці штучны інтэлект. Таксама маладыя людзі, якія ўдзельнічаюць у сесіях моладзевага парламенту, займаюцца абмеркаваннем рознай тэматыкі. Дзякуючы гэтаму можна выпрацоўваць вырашэнне розных праблем. «Мы сустракаемся, каб быць актыўнымі грамадзянамі і ўдзельнічаць у тым, што нас акружае», – тлумачыць Філіп Кляйберт (Filip Kleibert) з праўлення ЕМП.
– Хаця б пытанне навакольнага асяроддзя, праблема выкідаў цяплічных газаў. Мы стараемся падысці да тэмы наватарскім чынам. А пазней аказваецца, што Еўрапейскі саюз падобным спосабам глядзіць на гэтую праблему і прымае адпаведныя рашэнні. Акрамя таго, мы стараемся прымаць рашэнні, якія задавальнялі б розных людзей. Скажам, тэма барацьбы з інфляцыяй. Або вайна ва Украіне – як яна ўплывае на іншыя, суседнія дзяржавы, як ЕС можа аказваць ёй дапамогу. І як малады чалавек рэальна можа паўплываць і дапамагчы ўкраінцам. Таксама важна, каб было месца, дзе маладых людзей выслухаюць, паколькі многія маладыя не вераць у тое, што яны маюць на нешта ўплыў, што яны маюць моц і могуць рабіць розныя рэчы. Часта яны баяцца або не ведаюць, з чаго пачаць. А мы паказваем, што ЕС, хоць і здаецца манументальнай структурай, але на самой справе ён – блізка, а яго пастановы аказваюць уплыў на ўсіх нас.
Маладыя людзі такім імкнуцца стварыць асяроддзе, у якім яны не будуць баяцца задаваць пытанні. Калі нехта не ведае, што такое дырэктыва, і чаго яна датычыць, яму ўсё растлумачаць. Сесіі ладзяць такім чынам, каб было ў іх шмат забавы, перадачы ведаў праз гульню, а не толькі сур’ёзнае абмеркаванне «дарослых» пытанняў.
Jeremi Angowski
нг