Беларуская Служба

Размова з віртуальным нябожчыкам, як з жывым? У Паўднёвай Карэі – гэта ўжо даўно магчымае

22.08.2024 10:01
Модуль штучнага інтэлекту стварае аватара, які не толькі выглядае і гаворыць, як наш памерлы блізкі, але таксама можа весці з намі віртуальную размову.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

Навукоўцы выкарысталі штучны інтэлект і прапануюць кліентам магчымасць віртуальнай «размовы» з памерлымі.

Па ўсім свеце ўзнікаюць «каплічкі», якія дазваляюць віртуальна кантактаваць з памерлымі. Усё, што вам трэба зрабіць, гэта ўвесці ў праграму здымак і запіс голасу памерлай асобы, а таксама ейныя найважнейшыя рысы, на падставе якіх штучны інтэлект стварае віртуальны аватар дадзенай асобы.

Дзякуючы гэтаму нашыя памерлыя блізкія могуць з’явіцца на экранах тэлевізараў і адказваць на пытанні, паясняў у эфіры Польскага радыё 24 доктар Кшыштаф Зайдэль(Krzysztof Zajdel), эксперт у галіне сэлфі і фатаграфіі:

- Мы можам пракансультавацца з аватарам, які выглядае, як наш блізкі і адказвае голасам нашага блізкага. Штучны інтэлект проста знойдзе адказ на нашыя пытанні.

Нагадваем, у канцы 2022 года кампанія Deep Brain AI з Сеула з дапамогай модуля штучнага інтэлекту запусціла сэрвіс пад назвай Re;memory, які дазваляе размаўляць з памерлымі людзьмі.

Модуль штучнага інтэлекту стварае аватара, які імітуе не толькі твар, голас і манеру размовы памерлага чалавека, але і дазваляе весці ім віртуальную размову.

Аказалася, што згаданая жахлівая ідэя хутка знайшла сваіх прыхільнікаў па ўсім свеце. Зараз ідэя віртуальных каплічак укараняецца, у тым ліку, у Паўднёвай Карэі і Кітаі.

Над магчымасцю віртуальнай «размовы» з памерлымі зараз працуе таксама кампанія Microsoft.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка