Беларуская Служба

Чым польская школа адрозніваецца ад беларускай - расказвае маці беларуса, які вучыцца ў прыватнай школе ў Беластоку

02.09.2024 14:17
Навучанне ў праваслаўнай школе імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку платнае: месяц каштуе 600 злотых (140 еўра). 
Аўдыё
  • Тры тысячы вучняў з Беларусі распачалі вучобу ў школах Падляшскага ваяводства. Беларускія дзеткі паступаюць вучыцца таксама ў прыватныя школы.
   .
У школе імя св. Кірыла і Мяфодзія ў БеластокуФота з Фэйсбука Niepubliczna Szkoła Podstawowa św. św. Cyryla i Metodego w Białymstoku

Амаль 140 тысяч вучняў распачалі новы школьны год на Падляшшы. З іх каля 3 тысяч – грамадзяне Беларусі. Пераважная большасць вучыцца ў дзяржаўных навучальных установах, некаторыя ж пайшлі ў прыватныя школы. Маці аднаго з вучняў Недзяржаўнай праваслаўнай школы імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку сказала, што школа ў Польшчы моцна адрозніваецца ад школ у Беларусі.

Нягледзячы на тое, што афіцыйным органам, які адказвае за школу, з’яўляецца няўрадавая арганізацыя «Праваслаўнае брацтва святых Кірыла і Мяфодзія», праграма навучання ў школе не адрозніваецца ад дзяржаўных школ, за якія адказваюць органы мясцовага самакіравання. У школе каля 100 дзяцей удзельнічаюць у занятках па беларускай мове, пры гэтым кіраўніцтва школы дазваляе прымаць удзел у гэтых занятках і дзецям з Беларусі. 

Навучанне ў праваслаўнай школе імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку платнае: месяц каштуе 600 злотых (140 еўра). 

З маці вучня праваслаўнай школы імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку гутарыў Зміцер Косцін.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы