Беларуская Служба

Педагог пра беларусаў у польскай школе: «Ёсць рысы, якімі беларускія вучні здольныя заваёўваць сімпатыі настаўнікаў»

11.09.2024 13:43
Самы цяжкі прадмет для беларусаў – польская мова.
Аўдыё
  • Беларускія вучні ў польскай школе - з чым маюць цяжкасці?
.
Ілюстрацыя.Фота: pixabay.com/geralt

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле!

Дзеці беларускіх імігрантаў у Польшчы маюць шырокія магчымасці навучання ў польскай школе – як стацыянарна, так і на хатняй адукацыі. Найлепш, каб яны цалкам увайшлі ў сістэму адукацыі Польшчы, у тым ліку здавалі іспыты на атэстат сталасці. Гэта цалкам магчыма, – пераконвае педагог Ягор Сурскі, кансультант пры Акадэміі добрай адукацыі ў Варшаве – школе, дзе вучацца і польскія, і беларускія дзеці паводле польскай праграмы.

- Беларускія дзеці шмат у якіх выпадках заваёўваюць сімпатыі польскіх настаўнікаў. Вельмі важна, каб беларусы, знаходзячыся ў Польшчы, былі набліжаныя да тых самых магчымасцяў, якія маюць карэнныя жыхары. Напрыклад, паступаць у польскую ВНУ лепш на тых жа правілах, што і палякі – маючы польскую матуру (экзамен на атэстат сталасці – рэд.). Гэта дасяжнае для беларусаў. Не заўсёды нашым дзецям атрымліваецца адразу зразумець польскі падыход да навучання. Ён скіраваны на аналітычнасць, на развагу, самастойнае мысленне, практычнае прымяненне ведаў.

З якім яшчэ цяжкасцямі сутыкаюцца беларускія дзеці, акрамя таго, што тут іншы падыход да навучання, з чым ім цяжэй – са сціслымі прадметамі, польскай мовай, літаратурай?

- Самы цяжкі прадмет – польская мова. У назве інтрыга. Гэта насамрэч сусветная літаратура па-польску, там ёсць і знаёмыя нашым вучням творы, як Фёдар Дастаеўскі. Вучні губляюцца, яны разлічваюць, што прадмет базуецца на веданні арфаграфіі, сінтаксісу, граматыкі. А на самой справе гэты прадмет заснаваны на ўменні мысліць і аналізаваць на тэму літаратурнага твору. Гэта шлях да ўніверсалізму. Адаптацыя ў гэтым сэнсе патрэбная. Дарэчы, на базе Беларускага гуманітарнага ліцэю мы таксама да гэтай канцэпцыі прыходзілі – што літаратура можа быць толькі сусветнай.

У Польшчы вельмі шмат беларусаў, якія прыехалі сюды на працягу апошніх гадоў. Ёсць планы зрабіць беларускую школу ў Варшаве. У Беластоку ёсць пачатковая школа, пад Беластокам ёсць ліцэі з дадатковай беларускай мовай навучання. 

- Беларускія навучэнцы ў Польшчы не могуць разлічваць на фармальную атэстацыю ў Беларусі. Гэта адна з прычын. Тут шмат залежыць ад беларусаў, паколькі школы даволі аўтаномныя самі па сабе, яны могуць прымаць такія кампрамісныя рашэнні. Як у нашым выпадку – каб вучні фармальна маглі вучыцца ў сваёй нацыянальнай групе. Гэта мы атрымалі дзякуючы магчымасці хатняга навучання і афіліяцыя ў Акадэміі добрай адукацыі.

Вы сказалі пра хатнюю адукацыю. У Польшчы, асабліва ў выніку пандэміі, усё больш дзяцей карыстаюцца такой магчымасцю. Ці ў выпадку беларускіх дзяцей гэта добрая форма адукацыі? Школьніку, асабліва падлетку, патрэбная таксама інтэграцыя ў школьны калектыў.

- У сэнсе адаптацыі я лічу яе добрай, асабліва для падлеткаў, якія яшчэ цяжэй, чым бацькі, перажываюць цяжкасці інтэграцыі і адаптацыі. Вельмі рэдка гэта быў свядомы выбар дзяцей – што мы мяняем краіну. З сябрамі цяжэй за ўсё развітвацца падлеткам і прыходзіць у новы клас. Гэта вялікае выпрабаванне.

нг

 

Беларускія вучні могуць бясплатна атрымліваць адукацыю ў прыватнай польскай школе

03.09.2024 16:45
Гэта магчыма на хатнім навучанні. Сёлета для беларусаў створаныя падрыхтоўчыя класы.