Беларуская Служба

Касцёл і каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Карытас Польшча” падтрымліваюць людзей, якія пацярпелі ад паводкі

22.09.2024 11:12
У гэтую нядзелю Каталіцкі rасцёл арганізуе збор дапамогі пацярпелым ад паводкі. 
Аўдыё
  • Касцёл і каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Карытас Польшча” падтрымліваюць людзей, якія пацярпелі ад паводкі
-
Лёндэк-Здруй PAP/Maciej Kulczyński

Гэта час, каб дапамагчы разумна, таму мы заклікаем да шчодрасці і падтрымкі, каб мы маглі забяспечыць людзям, якія адчуваюць наступствы паводкі, годныя ўмовы жыцця і дапамагчы ў рэканструкцыі пашкоджанняў - сказаў прэс-сакратар “Карытас” Уроцлаўскай дыяцэзіі Павел Траўка. Збор грошай, прадукты харчавання і сродкі гігіены, а таксама дапамога валанцёраў - гэта адзін са шляхоў.

Першая дапамога “Карытас Польшча” ўжо дастаўлена пацярпелым ад паводкі. Арганізацыя праводзіць акцыю «Пасылка для пацярпелых ад паводкі». Дары і грошы пойдуць у чатыры дыяцэзіі, якія найбольш пацярпелі ад паводкі: Свідніцу, Легніцу, Аполе і Бельска-Жывец.

Прэс-сакратар “Карытас Польшча” Марцін Маеўскі паведаміў, што акцыя «Пасылка для пацярпелых ад паводкі» створаная на ўзор той, што арганізоўваецца для грамадзян Украіны, калі было падрыхтавана 90 тысяч пасылак. Марцін Маеўскі сказаў, што такая форма дапамогі вельмі хутка даходзіць да тых, хто мае патрэбу:

-Спіс прадуктаў харчавання, які змешчаны ў нас на старонцы, гэта невыпадковыя прадукты, а вельмі акуратна выбраныя найменаванні. Гэта не так, што гэта павінен рабіць адзін чалавек. Такую пасылку можа падрыхтаваць некалькі сем’яў. Яе кошт – каля 300 злотых. Такія пасылкі амалі адразу загружаюцца і адвозяцца на месца.

Месцы, якія пацярпелі падчас паводкі, атрымалі ахвяраванні, неабходныя для аднаўлення нармальнага жыцця, сказаў прэс-сакратар:

-Калі хутка ўзагадаць, то гэта 100 асушальнікаў, 60 агрэгатараў, 100 тачак, 500 лапат, па 300 вёдраў і грабляў, пальчаткі, гумовікі. Мы ладзім вялікую працу, кба перадаць бытавую хімію. Іх трэба будзе вельмі-вельмі шмат.

У гэтую нядзелю Каталіцкі rасцёл арганізуе збор дапамогі пацярпелым ад паводкі. Сабраныя грошы будуць перададзены праз “Карытас Польшча”.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры