Беларуская Служба

«Беларусы хочуць купляць беларускае, прадаваць беларускае...»

13.10.2024 21:06
Нашы госці - беларускія блогеры ў Польшчы, ідэі якіх накіраваныя не толькі на беларускую дыяспару, але і беларусаў у Беларусі ды палякаў.
Аўдыё
  • Беларусы ў Польшчы: Ірына Паўловіч, Антон Сівых.
  -
Ілюстрацыйны здымак - бчб сцягфота: БСПР/нг

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле!

Сёння госці нашай перадачы – маладыя беларускія блогеры, якія жывуць у польскай Лодзі. Яны стараюцца папулярызаваць беларускую культуру, адукацыю і бізнес. Ірына Паўловіч – прадзюсар, блогер, менеджар па адукацыі, Антон Сівых – мастак і кінематаграфіст.

Мы пагутарылі з імі пра іх ідэі, накіраваныя не толькі на беларускую дыяспару ў Польшчы, але і беларусаў у Беларусі ды палякаў. Напрыклад, Ірына прасоўвае лозунг «Прадавайце беларускае!».

Ірына Паўловіч: Многія чулі славутую фразу «Купляйце беларускае!». Я вырашыла перафразаваць на «Прадавайце беларускае!». Я жадаю, каб як мага больш беларусаў стваралі свае паспяховыя, прыбытковыя праекты – рэчы, вырабы, ідэі – і зараблялі. Я шчыра веру, чым больш беларусаў будзе прадаваць беларускае, тым хутчэй і мацней будуць змены ў грамадстве. Я шчаслівая, што магу гэтаму спрыяць яе прадзюсар і менеджар па адукацыі. Мне зусім не перашкаджае, што я жыву за мяжой. Удзельнікі маіх праграм – беларусы.

Антось Сівых: У гэтым годзе я правёў тры падзеі. Скіраваныя на лакальную супольнасць. Адна з іх – як можна менш часу праводзіць за экранам, а вырашаць розныя задачы іншымі спосабамі. Аўдыторыя правяла штурм мозгу, дзялілася ідэямі, і гэта з большага былі палякі, але не толькі. У Беларусі я ладзіў падзеі пра беларускую культуру і па-беларуску, мне хацелася б зразумець, як можна інтэграваць беларусаў у гэтую дзейнасць, нават знаходзячыся ў Польшчы. Запыт на такую дзейнасць вялікі, але першымі маімі кліентамі былі палякі, а з часам пачалі далучацца беларусы, і нават амерыканскія кампаніі. Я стараюся скіраваць сваю дзейнасць у тым ліку на беларусаў, але не замыкацца на іх.

нг