Інстытут акіяналогіі Польскай акадэміі навук, да якога належыць «Oceania», будзе штогод атрымліваць 8 мільёнаў злотых, паведамілі ў Міністэрстве навукі і вышэйшай адукацыі.
Пасля заклікаў польскай навуковай супольнасці міністр навукі Дарыюш Вячорэк вырашыў выдзеліць сродкі на ўтрыманне навукова-даследчага судна «Oceania».
— Фінансаванне на 2024 г. на 25% большае ў параўнанні з 2023 г. Сродкі забяспечаныя на наступныя тры гады — да 2026 г.
«Oceania» — трохмачтавае судна Інстытута акіяналогіі Польскай акадэміі навук (PAN), пабудаванае ў 1985 г. на Гданьскай верфі.
Інстытут акіяналогіі PAN у цяперашні час з’яўляецца найбуйнейшай польскай навуковай установай, якая даследуе асаблівасці біялогіі ды экалогіі мора. Штогод «Oceania» праводзіць у моры каля 250 дзён, у тым ліку, ладзіць даследчыя экспедыцыя ў Арктыку і шматлікія навуковыя экспедыцыі на Балтыйскім моры.
Прадстаўнікі PAN папярэдзжвалі, што немагчымасць выкарыстання даследчага судна азначае спыненне бягучых навуковых праектаў, а таксама замарожванне шматгадовага плённага супрацоўніцтва з навуковымі інстытутамі ў Польшчы і ва ўсім свеце.
IAR/яс