Беларуская Служба

«Зараз я бачу вялікую зацікаўленасць не толькі да беларускай кухні, але і да беларускай мовы ў кулінарных рэцэптах» ВІДЭА

31.10.2024 06:11
Блогер Сяргей Мазан расказаў пра традыцыю і гісторыю беларускай кухні.
Аўдыё
  • Блогер Сяргей Мазан расказаў пра традыцыю і гісторыю беларускай кухні
Сяргей Мазан на кухні крыніца: tiktok.com/@pr0food/screen

Чым характэрная беларуская кухня? Як раней харчаваліся беларусы? Якія асаблівасці рэгіянальнай кухні? На гэтыя і іншыя пытанні падчас сустрэчы з нашай карэспандэнткай адказаў аўтар кулінарнага блога ПроFood Сяргей Мазан.

«Згодна са стэрэатыпам, беларуская нацыянальная кухня – гэта бульба з бульбай і наверх яшчэ трошкі бульбы. І сапраўды, нельга сабе ўявіць беларускую кухню без бульбяных страў. Але бульба – гэта яшчэ далёка не ўсё. Сапраўдная беларуская кухня мае чым пахваліцца», – гаворыць Сяргей Мазан.

«Праўда, што з бульбы ў нас ёсць шмат розных страваў, бульба ў беларусаў вельмі папулярная і няма чаго тут саромецца. Горш, калі людзі думаюць, што акрамя бульбы нічога ў нас няма. Калі казаць пра мяса, то беларусы выкарыстоўвалі дзічыну і хатнюю птушку, а з салодкіх страў папулярны тварог і кісель. Мае падпісчыкі дасылаюць мне розныя стравы, я дадаткова шукаю інфармацыю, як яны выкарыстоўваліся, якая гісторыя гэтай канкрэтнай стравы. Зараз я бачу вялікую зацікаўленасць не толькі да беларускай кухні, але і да беларускай мовы ў кулінарных рэцэптах», – зазначае блогер.

Сяргей Мазан кажа, што кухня – гэта не толькі ежа, але таксама гісторыя, традыцыя ды культура. З ім размаўляла Анна Пятроўская.

размова цалкам – слухайце аўдыёфайл

З рэцэптамі Сяргея можна пазнаёміцца ў сацыяльных сетках, напрыклад, у InstagramTikTok і YouTube

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы