Сёння праходзіць 16-ты Дзень салідарнасці з пераследаваным Касцёлам пад лозунгам «S.O.S. для Святой Зямлі». Гэта дзень матэрыяльнай падтрымкі і малітвы за хрысціян са Святой Зямлі.
Дырэктар польскай секцыі асацыяцыі «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» ксёндз Ян Жэлязны падкрэслівае, што вайна знішчыла два падмуркі, якія забяспечвалі хрысціянам жыццё і давалі перспектывы развіцця:
- Першым падмуркам былі пілігрымы, а другім – адукацыя. У гэтым рэгіёне хрысціяне асаблівым чынам звярнулі на сябе ўвагу менавіта адукацыяй. Гэта колькасць каталіцкіх школаў і ВНУ. Гаворка не толькі пра багаслоўе, але і пра медыцыну, адукацыю інжынераў. Адукацыя давала хрысціянам магчымасць заставацца на месцы і мець сродкі на ўтрыманне. У дадзены момант, калі гэтых двух слупоў няма, то паявілася праблема: якім чынам яны могуць працягваць справу.
Падчас вайны ў Святой Зямлі загінула 30 тысяч чалавек. Сярод ахвяр 13 тысяч дзяцей. «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» прафінансавала больш за 5 тысяч розных праектаў дапамогі ў Святой Зямлі. Арганізацыя аказвае гуманітарную і адукацыйную дапамогу. Ахвяраванні сёння збіраюць каля храмаў, да збору можна таксама далучыцца праз старонку асацыяцыі.
ав