Беларуская Служба

Этнограф пераблытаў гісторыю беларусаў і ўкраінцаў Падляшша — прафесар Латышонак

11.11.2024 13:18
Паводле апытанняў «Расійскага геаграфічнага таварыства», у сярэдзіне ХІХ ст. усе святары ў Бельскім павеце заявілі, што насельніцтва іх прыходаў — беларускае.
Аўдыё
  • Кім былі «русіны» Рэчы Паспалітай і як фарміравалася нацыянальная свядомасць беларусаў і ўкраінцаў на Падляшшы - гутарка з прафесарам Алегам Латышонкам
Старшыня «Беларускага гістарычнага таварыства» прафесар Алег ЛатышонакЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У падляшскіх вёсках здаўна існуе падзел: «польскі чалавек» — католік, «рускі чалавек» —  праваслаўны.

«Першы вялікі падзел адбыўся, калі ўзніклі Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае Княства Маскоўскае. Праваслаўнае насельніцтва абедзвюх дзяржаў лічыла сябе «русінамі» і не прызнавала другіх «русінамі-рускімі». Для палякаў у ВКЛ тыя былі «маскоўцамі», а «маскоўцы» называлі насельніцтва ВКЛ «літвінамі».

Падляшша было адной з тэрыторый, на якой фарміравалася беларуская свядомасць. Паводле апытанняў «Расійскага геаграфічнага таварыства», у сярэдзіне ХІХ ст. усе святары ў Бельскім павеце заявілі, што насельніцтва іх прыходаў — беларускае. У гэты час у іншых частках Падляшша мясцовых запісвалі літвінамі, яцвягамі, а ў Бельскім павеце ўсё святарства сказала, што гэта беларусы.

З усіх расійскіх перапісаў вынікала, што мясцовае насельніцтва называе сябе беларусамі. Выключэннем быў перапіс 1897 г., калі нейкі этнограф Гродзенскага губернатара разаслаў службовы ліст, у якім загадаў усё насельніцтва Бельскага, Кобрынскага і Берасцейскага павета запісаць «маларасіянамі». І такім чынам нарадзілася «легенда», што Украіна ахоплівала Падляшша».

Кім былі «русіны» Рэчы Паспалітай і як фарміравалася нацыянальная свядомасць беларусаў і ўкраінцаў на Падляшшы? — вашай увазе размова са старшынёй «Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы» праф. Алегaм Латышонкaм.

Слухайце размову ў далучаным файле!

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы