Кожнае шаснаццатае дзіця, якое нарадзілася ў Польшчы, з’яўляецца іншаземцам. У Ніжняй Сілезіі — кожнае дзясятае, піша «Rzeczpospolita».
У верасні полькі нарадзілі 20 777 дзяцей, у іншаземкі — 1 197. Акрамя Ніжнесілезскага ваяводства, больш за ўсё іншаземак нараджаюць у Любускім і Мазавецкім ваяводствах, а менш за ўсё ў Куяўска-Паморскім.
«Rzeczpospolita» нагадвае, што колькасць народжаных у Польшчы змяншаецца — прыкладна на 33 тысячы ў год, а ў параўнанні з 2017 годам — амаль на 127 тысяч. Сем гадоў таму каэфіцыент нараджальнасці быў 1, 47, а год таму — усяго 1, 17. Зараз дзевяць мільёнаў польскіх жанчын знаходзяцца ў дзетародным узросце.
Замежнікі паляпшаюць польскую статыстыку. У асноўным украінкі — як тыя, хто некалькі гадоў таму прыехаў у Польшчу ў пошуках лепшай долі, так і тыя, хто нядаўна ўцёк ад вайны. У Польшчы пражывае 2, 3-2, 5 мільёна іншаземцаў — у гэтую групу ўваходзіць каля мільёна жанчын, пераважна ўкраінак рэпрадуктыўнага ўзросту, гэта значыць ад 15 да 49 гадоў.
Гэта пацвярджаюць дадзеныя — у 2023 годзе колькасць народжаных дзяцей іншаземкамі ў Польшчы складала 6, 7 працэнта, у 2022 годзе — 5, 5 працэнта, а ў 2021 годзе — 2, 7 працэнта. Эксперты адзначаюць некалькі прычынаў — высокую якасць жыцця ў Польшчы, бяспеку, высокі ўзровень сацыяльнай абароны.
«Rzeczpospolita»/ав