Беларуская Служба

Беларуская прапаганда, у адрозненні ад расійскай, стараецца не паліць усіх мастоў

26.11.2024 21:55
У Расіі сітуацыя значна горшая, чым у Беларусі. Расія вядзе агрэсіўную вайну, здзяйсняе ваенныя злачынствы.
Аўдыё
  • Уплыў прапаганды на грамадствы.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Viktor Gladkov/Shutterstock

Андрэй Калiх – журналіст, праваабаронца, які супрацоўнічаў з расійскай арганізацыяй «Мемарыял». Цяпер ён - аналітык міжнароднай ініцыятывы «iSANS». Яна апрацоўвае інструменты, якія дапамагаюць абараняць і ўзмацняць дэмакратыю ў свеце. Мы пагутарылі з нашым госцем аб прапагандзе, яе значным уплыве на грамадствы Беларусі і Расіі.

Уплыў прапаганды на грамадства

– Мы недаацанілі ўплыў прапаганды, яе эфектыўнасць, асабліва падчас падрыхтоўкі да расійскай агрэсіі супраць Украіны. Мы бачым, як прапаганда спрацавала, шмат людзей у яе паверыла. Мы бачым, што многія пайшлі ваяваць, і больш за тое, іх падтрымліваюць іхныя сем'і і сябры. Гэта жудасная характарыстыка прапаганды: без яе не было б гэтай вайны.

Адрозненні беларускай і расійскай прапаганды

– У Расіі сітуацыя значна горшая, чым у Беларусі. Расія вядзе агрэсіўную вайну, здзяйсняе ваенныя злачынствы, і яе насельніцтва таксама ў гэтым удзельнічае. Гэта не вайна Пуціна, гэта вайна Расіі супраць Украіны. І насельніцтва Расіі прымае ў ёй актыўны ўдзел.

Беларуская прапаганда, якой бы агрэсіўнай яна ні была, тым не менш, беларускі салдат не знаходзіцца на ўкраінскай зямлі, і гэта ўжо значная розніца. Расійская прапаганда, наадварот, адкрыта заклікае да ўдараў па Украіне, да генацыду ўкраінцаў.

Беларуская прапаганда, нягледзячы на яе агрэсіўнасць, пакідае дзверы адкрытымі для супрацоўніцтва з Захадам. У расійскай прапагандзе такі сцэнар ужо немагчымы.

Наколькі ўспрымальныя грамадствы да прапаганды?

– Усе грамадствы прыкладна аднолькава ўспрымальныя да прапаганды, але ў заходніх дэмакратыях існуе плюралізм меркаванняў і крыніц інфармацыі. Там няма манаполіі на інфармацыю, у адрозненні ад Расіі і Беларусі, дзе ўлады цалкам кантралююць СМІ. Гэта робіць прапаганду ў дэмакратычных грамадствах значна менш эфектыўнай.

Постсавецкія грамадствы, такія як беларускае і расійскае, менш устойлівыя да прапаганды. Кароткі перыяд дэмакратыі ў Беларусі не паспеў сфармаваць навыкі крытычнага мыслення і праверкі інфармацыі.

Роля сацыяльных сетак

– Прапаганда ў сацыяльных сетках дзейнічае менш эфектыўна, чым праз тэлебачанне. Тэлебачанне мае значна больш шырокі ахоп і моцней уплывае на старэйшае пакаленне, якое не карыстаецца інтэрнэтам. У той жа час і Масква, і Мінск актыўна выкарыстоўваюць ботаў і троляў у сетках. Але даследаванні, напрыклад, па ўмяшанні расійскіх ботаў у выбары ў ЗША, паказваюць, што ўплыў такіх механізмаў значна меншы за ўздзеянне тэлебачання. Гэтая тэма патрабуе далейшага вывучэння, але пакуль зразумела, што тэлебачанне застаецца асноўнай платформай для прапаганды.

нг