Беларуская Служба

Навукоўцы прыдумалі гульню, якая здымае стрэс

28.11.2024 19:07
Навукоўцы з Універсітэта сацыяльнай псіхалогіі (SWPS) распрацавалі першую ў свеце псіхаадукацыйную гульню з навукова пацверджаным эфектам зніжэння ўзроўню стрэсу.
Аўдыё
  • Перадача «Навука і тэхніка»: Навукоўцы прыдумалі гульню, якая здымае стрэс Даследаванне: Стары лес кепска ачышчае паветра; Пакупка лекаў у інтэрнэце - гульня са смерцю
Картыpixabay/jlaso

Слухайце далучаны файл

Навукоўцы з Універсітэта сацыяльнай псіхалогіі (SWPS) распрацавалі першую ў свеце псіхаадукацыйную гульню з навукова пацверджаным эфектам зніжэння ўзроўню стрэсу.

STRESmisja — гэта картачная гульня для максімум 10 чалавек, у якой удзельнікі выконваюць пэўныя заданні, што дапамагаюць панізіць узровень картызону — гармону, адказнага за стрэс. Пра гульню расказвае адна з яе стваральніц Патрыцыя Савіцкая-Сікора.  

— Гульню ў кожнай версіі можна пачаць з выкарыстання «стрэсаметра». Гэта такая шкала, з дапамогай якой можна адзначыць узровень стрэсу, з якога пачынаем. Сіні колер — гэта нізкі ўзровень стрэсу, а чырвоны — моцны стрэс. Затым паміж гульцамі размяркоўваюцца заданні з трох катэгорый. Напрыклад, карта з катэгорыі «псіхіка». Гулец сядае зручна і заплюшчвае вочы. Просім яго ўявіць сябе ў лесе і падумаць, што ён адчувае, чуе, бачыць. Гэта адно з заданняў, якое дапамагае візуалізацыі, а перанакіроўвае ўвагу на тое, што можа дапамагчы нам разняволіцца. Падчас гульні хочацца заплюшчыць вочы, сапраўды ўбачыць прыгожыя зялёныя дрэвы і пачуць птушак.

 
Навукоўцы цяпер знаходзяцца на этапе камерцыялізацыі сваёй распрацоўкі. Пакуль гульню можна набыць праз краўдфандынгавую платформу wspieram.to. У планах таксама выпуск гульні ў настольным фармаце і ў англамоўнай версіі.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка