Беларуская Служба

Польшча не спяшаецца мяняць правілы, якія тычацца палення ў грамадскіх месцах

18.12.2024 16:16
Рэзалюцыя Еўрапарламента аб стварэнні асяроддзя, свабоднага ад тытунёвага дыму і аэразоляў, прадугледжвае ўвядзенне забароны на курэнне ў рэстаранах, парках, на пляжах ды ў іншых грамадскіх месцах.
Ілюстрацыя paul prescott/Shutterstock.com

Польшча падтрымала рэзалюцыю, але ўрад не спяшаецца яе выконваць, піша Gazeta Wyborcza.

Выданне адзначае, што Еўрасаюз хоча да 2040 года мець пакаленне, цалкам свабоднае ад тытуню, то бок плануецца, што на той час паліць тытунь будзе толькі 5 працэнтаў насельніцтва (сёння 24 працэнты). 

Выданне адзначае, што «ўсё яшчэ не прынятыя пастановы аб абмежаванні продажу электронных цыгарэт, хоць гэта  анансуецца амаль год.

Gazeta Wyborcza таксама дадае, што ўрэшце з праекта новаўвядзенняў у Польшчы выдалілі пункт, які тычыцца поўнай забароны снюсу — гэта сашэ з сінтэтычным нікацінам з рознымі смакамі (напрыклад, мохіто, кола, мята). Іх толькі нельга будзе прадаваць асобам, маладзейшым за 18 гадоў. 

«Папраўка да законапраекта аб забароне продажу араматызаваных уставак для электронных цыгарэт таксама затрымалася ва ўрадзе, хоць Польшча павінна была ўнесці яе больш за год таму. Забарона не спадабалася б буйным тытунёвым кампаніям і польскім вытворцам тытуню, бо ажно 80% карыстальнікаў электронных цыгарэт у Польшчы паляць араматычныя картрыджы», — адзначае газета.

вх