Беларуская Служба

Колькасць выпадкаў коклюшу вырасла ў трыццаць пяць разоў

19.12.2024 19:15
У выпадку з маленькімі дзецьмі і пажылымі людзьмі заражэнне можа быць смяротным.
Аўдыё
  • Колькасць выпадкаў коклюшу вырасла ў трыццаць пяць разоў; Падрыхтоўка да свята Божага нараджэння выклікае стрэс
Хвароба cottonbro studio/pexels.com/CC)

У Польшчы колькасць выпадкаў коклюшу ў параўнанні з мінулым годам павялічылася ў трыццаць пяць разоў. Хваробу выклікаюць бактэрыі, якія атакуюць трахею і бронхі. У выпадку з маленькімі дзецьмі і пажылымі людзьмі заражэнне можа прывесці нават да смерці.

"Такой сітуацыі не было 50 гадоў", кажа начальнік Санітарна-эпідэміялагічнай станцыі доктар Павал Гжэсёўскі (Paweł Grzesiowski). 

— Коклюш гэта сур'ёзнае захворваннеЗ пачатку года зарэгістравана больш за 30 тысяч выпадкаў, з іх больш за 50% — дзеці і падлеткі да 18 гадоў.

Дзяржаўны рэгіянальны санітарны інспектар у Катавіцах доктар Гжэгаж Худзік (Grzegorz Chudzik) расказвае пра пагрозы, якія нясе з сабой коклюш.

 — Коклюш моцна непрыемная хвароба: моцны кашаль, які стамляе і нават правакуе ваніты. У маленькага дзіцяці, немаўляці, кашаль можа прывесці нават да пашкоджання лёгкіх, да разрыву альвеол. Гэтыя змяненні могуць мець незваротны характар. Назіраюцца таксама наступствы ў выглядзе разрыву сасудаў. Тое ж самае можа здарыцца з дарослымі з атэрасклератычнай хваробай. Нярэдка ў выніку прыступу кашлю ўзнікае гемарагічны інсульт, як вынік разрыву сасудаў галаўнога мозгу.

Таксама рызыкуюць захварэць пажылыя людзі ў выпадку, калі яны не атрымалі другі раз прышчэпкі ад коклюшу, і нават, калі яны перахварэлі ў маладосці, тлумачыць доктар Эва Талярэк (Ewa Talarek) з Медыцынскага ўніверсітэта ў Варшаве.

— У выпадку некаторых інфекцыйных хвароб чалавек атрымлівае імунітэт на ўсё жыццё, пасля таго як ёй перанёс захворванне. Аднак, гэта тычыцца не ўсіх захворванняў. І, на жаль, не адносіцца да коклюшу. Рызыка заражэння павялічваецца разам з узростам, бо з бегам часу старэе не толькі крывяносная сістэма, таксама эндакрынная сістэма або ныркі.  У арганізме чалавека горш функцыянуюць розныя органы і сістэмы.

Таму варта зрабіць прышчэпку яшчэ раз, а ў выпадку дзяцей — дапоўніць прапушчаныя дозы, адзначае кіраўнік Санітарнай інспекцыі доктар Павал Гжэсёўскі.

— Санітарна-эпідэміялагічная станцыя прапануе прыспешыць другую вакцынацыю ад коклюшу з 14 на 11 год жыцця  і ўвесці новую дозу, якой дагэтуль не было, у 17-18 гадоў.

Таксама ёсць ідэя заахвоціць пажылых людзей рабіць прышчэпкі.

— Вельмі хацелася б, каб міністр аховы здароўя ці Нацыянальны фонд аховы здароўя ўвялі нейкія формы дафінансавання гэтых прышчэпак, бо сёння пацыенты мусяць самі іх аплаціць.

Доктар Павал Гжэсёўскі прапануе, каб прышчэпка супраць коклюшу для пажылых людзей была ў Польшчы ўключана ў спіс бясплатных лекаў.

 Якуб Віткоўскі/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка