Беларуская Служба

У беларускім ліцэі ў Гайнаўцы рыхтуюцца да Калядаў (ФОТА)

23.12.2024 13:18
«Без культурнай спадчыны напэўна можна жыць, але гэтае жыццё тады менш паўнацэннае».
Аўдыё
  • Беларускае калядаванне і святочныя традыцыі ў ліцэі ў Гайнаўцы
Беларускае калядаванне і святочныя традыцыі ў ліцэі ў ГайнаўцыБеларуска служба Польскага радыё/radyjo.net/Я.Іванюк

Слухайце далучаны файл!

«Беларускае калядаванне і святочныя традыцыі» гэта праект наладжаны аб’яднаннем «Наша школа», у рамках якога ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы адбыліся адкрытыя майстар-класы звязаныя з Калядамі. Да падрыхтоўкі імпрэзы актыўна ўключыліся бацькі і настаўнікі.

Эва Жукавіцкая (школьны педагог): Гэта такі дзень калі маладыя людзі могуць быць разам, пазнаёміцца, пагаварыць, распавесці як яны цяпер адзначаюць Каляды. Гэта таксама такі дзень, калі кожны можа нешта знайсці для сябе, бо мы вывучаем і спяваем калядкі, рыхтуем калядныя зоркі, робім саламяныя ланцужкі і павукі. Можна таксама зрабіць цацкі на святочную ялінку.

Дырэктар гайнаўскага беларускага ліцэя Ігар Лукашук падкрэслівае, што майстар-класы былі падрыхтаваныя супольна з аб’яднаннем «Наша Школа», разам з бацькоўскай радай, настаўнікамі і вучнямі.

Ігар Лукашук: Мэта гэтых майстаркласаў такая, каб прыгадаць моладзі традыцыі, але таксама паказаць сучасныя трэнды, бо - вядома ж - беларуская культура гэта не толькі традыцыя але таксама сучаснасць і ў рамках гэтага праекту спалучаецца адно з другім.

Сюжэт падрыхтаваў Яраслаў Іванюк


Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы