Беларуская Служба

Купляйце рыбу з сертыфікатам MSC на святы: так вы клапоціцеся пра традыцыі і планету

23.12.2024 18:42
Справаздача ААН паказвае, што з кожным годам усё больш і больш запасаў дзікай рыбы падвяргаюцца пералоўліванню. А гэта значыць, што хутка на нашых сталах можа не быць селядца, тунца, трэскі і ласося.
Аўдыё
  • Купляйце рыбу з сертыфікатам MSC на святы так вы клапоціцеся пра традыцыі і планету
Траска пад шампіньёнамі фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Тэрмін «пералоў рыбы» азначае, што вылаўлена занадта шмат рыбы, якой застаецца недастаткова для размнажэння і аднаўлення папуляцыі. У выніку пагалоўе рыбы павольна скарачаецца, што можа прывесці да абвалу і, як следства, да таго, што рыбы не застанецца, гаворыць Яанна Орнах з MSC Polska, незалежнай арганізацыі, якая займаецца прасоўваннем ідэі ўстоўлівага рыбалоўства.

- Згаданая справаздача ААН публікуецца кожныя два гады. Цяпер гэтая лічба складае 37%, гэта ў 3,5 разы больш, чым у 70-ыя гады. Гэта паказвае, што ловіцца ўсё больш рыбы, і, на жаль, такім спосабам, які не дазваляе рыбе аднаўляцца. Гэты спосаб не дае гарантыі, што рыбы будзе дастаткова ў будучыні.

Гаворачы пра празмерную лоўлю рыбы ў першую чаргу маецца на ўвазе значна большую, чым можна колькасць злоўленай рыбы:

- Тое, што трэба рабіць, гэта лавіць згодна з навуковымі парадамі. У выпадку кожнага вадаёма ёсць група навукоўцаў. Яны пры дапамозе складаных матэматычных мадэляў лічаць, колькі ў дадзеным годзе можна ў гэтым вадаёме злавіць рыбы, каб статак быў на здаровым узроўні, мог аднаўляцца і размнажацца далей. На жаль, голас навукоўцаў слухаюць зрэдку.

Яанна Орнах гаворыць, што ў залежнасці ад месца сітуацыя можа значна адрознівацца. Аднак, у рэшце рэшт дзяржавы, якія ўзгадняюць лоўлю рыбы, найчасцей не дагаворваюцца, ці вызначаюць празмерна вялікі ліміт. Тут неабходна памятаць, што ў вялікай колькасці выпадкаў на адзін статак палююць нават некалькі краін. Відавочным наступствам з’яўляецца змяншэнне папуляцыі.

Іншым аспектам з’яўляецца спосаб вылоўлівання рыбы. І хоць Еўропа сапраўды ў значнай ступені прытрымліваецца прынцыпаў устойлівага рыбалоўства, то такія суб’екты ёсць на ўсёй планеце.

- Таму часта гэта пытанне таго, што хочуць рабіць рыбакі, ці яны сапраўды адчуваюць сваю адказнасць за будучыню. Гаворачы пра ўраўнаважаны спосаб лоўлі рыбы, не хопіць лавіць толькі адпаведную колькасць рыбы. Другім аспектам з’яўляецца тое, як спосаб рыбалоўства ўплывае на цэлую марскую экасістэму. Рыба, якую мы хочам злавіць, суіснуе з іншымі марскімі жывёламі, як млекакормячыя, чарапахі, іншыя гатункі рыбы, дэльфіны, якія, мы б не хацелі, каб апынуліся ў сетках. Ёсць спосабы і інструменты, як рыбакі могуць паляпшаць працэс. Каб у сеткі не траплялі гатункі, якія не павінны там апынуцца. Дзякуючы гэтаму абмяжоўваць уплыў на цэлую марскую экасістэму, а не толькі на статак, які мы ловім. Гэта другі важны элемент. І трэці – гэта адпаведны спосаб кіравання працэсам рыбалоўства, асабліва важнае ў час змен клімату, якія вельмі моцна ўплываюць на месцазнаходжанне статкаў рыбы. Важна, каб былі адпаведныя правілы, якія будуць дазваляць рыбакам уводзіць хуткія змены ў сітуацыі, калі ў навакольным асяроддзі нешта памяняецца. Таму такіх аспектаў ёсць некалькі. Усе яны павінны быць выкананыя, каб рыбалоўства было спрыяльным для навакольнага асяроддзя.

Запатрабаванне на рыбу расце ў сувязі з ростам насельніцтва на планеце, а таксама з тым, што рыба з’яўляецца добрай крыніцай карыснага бялка, патрэбных амега тлушчаў. Рыба з’яўляецца адным з найбольш рэкамендаваных прадуктаў у здаровым рацыёне. ААН рэкамендуе рыбу таксама па прычыне нізкага ўплыву яе спосабу здабывання на змены клімату.

Навуковыя даследаванні паказваюць, што, калі б рыбалоўства ў цэлым свеце было ўстойлівым, то чалавецтва было б у стане даць годны адказ на рост запатрабаванасці на рыбу.

Арганізацыя MSC звяртае ўвагу, што на сітуацыю мае ўплыў выбар паасобных спажыўцоў. Наша суразмоўца заклікае пры выбары рыбы (а ў бліжэйшым часе гэта святочны стол), кіравацца не толькі смакам і звычкамі, але і звяртаць увагу на спосаб, які быў выкарыстаны падчас рыбалоўства. На ўпакоўцы трэба шукаць сертыфікат: блакітны значок з рыбай з надпісам MSC (сертыфікат устойлівага рыбалоўства).

У цяперашні час ў праграму MSC уваходзяць 20% усяго рыбалоўства ў свеце. Гэтая лічба паволі, але прагрэсіруе.

слухайце аўдыё

ав

 

 

 

 

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце