Аказваецца, час усё ж можна спыніць. Упершыню гэта адбудзецца ў 2029 годзе. Навукоўцы актыўна рыхтуюцца да гэтага кроку.
Дункан Агню (Dunkan Agnew), геафізік з Інстытута акіянаграфіі Скрыпса ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега, быў першым, хто паведаміў аб будучай глабальнай праблеме хронаметражу ў артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе «Nature».
Некаторыя эксперты адзначаюць, што такі крок можа прывесці да сур'ёзных праблем з лічбавай інфраструктурай. Нагадаем, што каардынацыя адліку часу па ўсім свеце дазваляе такім прыладам, як смартфоны і камп'ютары, сінхранізаваць і падтрымліваць адзін агульны час.
На гэты момант навукоўцы не ўпэўненыя, як спыненне часу паўплывае на працу камп’ютараў, навігацыйных сістэм, авіярэйсаў, фондавых біржаў і іншых сістэм, якія залежаць ад дакладнага вымярэння часу.
Спыненне часу ў 2029 годзе -- гэта рэакцыя навуковага свету на змяненне клімату.
Змяненні клімату ўплываюць на сутачныя абароты Зямлі -- наша планета круціцца хутчэй. Істотным фактарам у гэтым выпадку з'яўляецца раставанне ледзянога покрыва ў высокіх шыротах.
Цяпер розніца ў часе паміж атамнымі гадзіннікамі ўсё яшчэ невялікая. Аднак у будучыні розніца можа павялічыцца і прывесці да разыходжання паміж атамным і сонечным часам. Гэтая праблема непасрэдна не ўздзейнічае на людзей, аднак мае значэнне для тэхнікі, якая выкарыстоўваецца людзьмі. Размова ідзе, напрыклад, пра медыцынскае абсталяванне, неабходнае для ратавання жыццяў.
*
PR24/ «Nature»/яс