Беларуская Служба

Атрымаць рэцэпт на медычную марыхуану стала не так проста

22.01.2025 15:08
Увядзенне абавязковага візіту ў лекара значна скараціла запыт на медычную марыхуану. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ondrej Janovec/pixabay.com/CC0 Public Domain

Абмежаванні, уведзеныя Міністэрствам аховы здароўя, затармазілі выпіску электронных рэцэптаў пасля кансультацый па тэлефоне ці анлайн. Рэцэпты ўжо не выпісваюцца ўсім, таму іх колькасць значна зменшылася – чытаем у газеце Dziennik Gazeta Prawna.

Выданне адзначае, што ўвядзенне патрабавання асабістага візіту ў лекара дзеля атрымання першага рэцэпту на медычную марыхуану прывяло да рэзкага змяншэння іх колькасці.

«Паводле звестак Цэнтра электроннай аховы здароўя, калі ў кастрычніку 2024 года было выпісана 72 тысячы рэцэптаў на прэпараты на аснове марыхуаны, то ў лістападзе іх было толькі 45 тысяч, а ў снежні — 32 тысячы, што на 55 працэнтаў менш, чым два месяцы раней», — чытаем.

— Ужо няма людзей, якія куплялі марыхуану па рэцэпце і перапрадавалі яе прама каля аптэкі. Ім не хочацца ездзіць да лекара за рэцэптам і праходзіць медагляд, асабліва, калі медык можа выявіць адсутнасць рэкамендацый для лячэнне марыхуанай, - адзначае фармацэўтка Паўліна Фронт, якая спецыялізуецца на медыкаментах на аснове каноплі.

Як піша DGP, гэта вынік пастановы, прынятай Міністэрствам аховы здароўя 7 лістапада.

яс