Беларуская Служба

Экіпаж касмічнай місіі АХ-4 наведаў Варшаву

06.02.2025 15:55
У касмічнай місіі «Ignis» будуць удзельнічаць паляк, амерыканка, венгр і індыец.
Аўдыё
  • Экіпаж касмічнай місіі АХ-4 наведаў Варшаву
-   (2- )    AX-4:   (),  - (2- )    ()        , 5.02.2025.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск (2-і злева) і члены місіі AX-4: Пэгі Уітсан (злева), Славаш Узнаньскі-Віснеўскі (2-і справа) і Тыбар Капу (справа) падчас сустрэчы ў Цэнтры навукі Капернік у Варшаве, 5.02.2025. PAP/Piotr Nowak

У сераду ў Варшаве адбылася канферэнцыя, прысвечаная касмічнай місіі Axiom Mission 4 (AX-4), да якой ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка. На канферэнцыі ўдзельнічалі члены экіпажа. Касмічную місію арганізуе прыватная кампанія Axiom Space у супрацоўніцтве з кампаніяй Ілана Маска SpaceX, з амерыканскім касмічным агенцтвам NASA і Еўрапейскім касмічным агенцтвам. Задача місіі - даставіць астранаўтаў, якія прадстаўляюць некалькі краін, на Міжнародную касмічную станцыю.

У гэтай групе знаходзіцца таксама польскі даследчык доктар Славаш Узнаньскі-Віснеўскі. Ён будзе другім палякам у космасе і першым на Міжнароднай касмічнай станцыі ў складзе каманды місіі «Ignis». Польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск падкрэсліў, што гэта эпахальны момант для Польшчы.

— Я вельмі рады, што пан Славаш Узнаньскі-Віснеўскі вырашыў узяць з сабой у гэтую вялікую касмічную экспедыцыю некаторыя польскія сімвалы. Я ведаю, што вы будзеце мець з сабой памятныя рэчы, звязаныя з Марыяй Кюры-Складоўскай, М. Капернікам, Ф. Шапенам, паэтэсай Віславай Шымборскай і першым польскім касманаўтам генералам Гермашэўскім. Сімвалічнае вымярэнне важнае, але для нас гэта сапраўдны прарыў. Некалькі тыдняў таму мы разам з кіраўніком Еўрапейскага інвестыцыйнага банку паведамлялі пра 300 мільёнаў еўра, якія будуць інвеставаныя ў польскую касмічную праграму. Польшча актыўна развівае нацыянальную касмічную праграму, а таксама прымае ўдзел ў міжнародных ініцыятывах, такіх як вось гэтая місія.

Космас для чалавека больш не ўяўленне, якое часам можна глядзець па тэлевізары і чытаць пра яго ў навукова-фантастычных кнігах. Гэта ўжо становіцца рэальнасцю. «Сёння, можна сказаць, што нават "неба не мяжа", у тым ліку для польскіх амбіцый», адзначыў прэм'ер-міністр Дональд Туск.

— Польскі сцяг, які будзе суправаджаць астранаўта на борце місіі - гэта сімвалічна, але ёсць і практычная частка - наш касманаўт будзе праводзіць 13 польскіх эксперыментаў. Сярод іншага, гэтыя 13 эксперыментаў уключаюць у сябе ўплыў мікрагравітацыі на імунную сістэму чалавека, выкарыстанне штучнага інтэлекту ў космасе, уплыў касмічнай ізаляцыі на псіхічнае здароўе і стабільнасць нанаматэрыялаў у касмічных умовах. Той, хто цікавіцца сучаснай эканомікай і тэхналогіямі, ведае, што істотная частка ўсіх радасных і трагічных праяваў рэчаіснасці ўжо адбываецца ў космасе. Кожны, хто назірае за вайной ва Украіне, ведае наколькі важныя магчымасці, якія стварае   космас. Гэта важна для навукі, для бяспекі, для здароўя. У гэтай галіне Польшча будзе ўсё больш актыўным гульцом.

Польскі астранаўт, член каманды касмічнай місіі «Ignis» доктар Славаш Узнаньскі-Віснеўскі сказаў, што космас для яго - мара з дзяцінства і ён ганарыцца ўдзелам у касмічным праекце.

— Я магу тут знаходзіцца, прадстаўляць Польшчу і ўзяць з сабой польскі сцяг упершыню на Міжнародную касмічную станцыю. Адным з польскіх сцягоў будзе той, які быў нашыты ў генерала Гермашэўскага на касцюме ў 1978 годзе. Гэта працяг таго першага палёту з ягоным удзелам, з удзелам Польшчы. Сёння мы жывем крыху ў іншым свеце, ён тэхналагічна значна больш прасунуты. Разам з Еўрапейскім касмічным агенцтвам, якое аб'ядноўвае 23 дзяржавы-члены, мы ствараем новую тэхналогію. У нас таксама ёсць велізарная тэхналагічная падтрымка ў рэалізацыі запланаваных эксперыментаў. У місіі Axiom Mission 4 мы прадстаўляем чатыры краіны. Тры эканомікі, якія вельмі моцна растуць, і перш за ўсё Злучаныя Штаты з кампаніяй Axiom, якая падтрымлівае касмічныя палёты. Гэта яе чацвёртая місія.

Акрамя Славаша Узнаньскага ў касмічнай місіі «Ignis» будуць удзельнічаць амерыканец, венгр і індыец.

Камандзірам місіі абрана амерыканка Пэгі Уітсан, якая правяла ў космасе больш за 6 тысяч дзён.

Яна кажа, што кожны палёт прыносіць нешта новае і кожны з'яўляецца вялікім выклікам.

— Мне падабаюцца выклікі, мне падабаецца будаваць, аб'ядноўваць каманды, ствараць экіпажы з прадстаўнікоў розных краін, розных культур. Я спрабую іх зблізіць. Гэта асаблівы досвед, не толькі з тэхналагічнага пункту гледжання, але і з чыста чалавечага. Я хачу, каб экіпаж, завяршыў сваю місію з верай, што ў іх ёсць сябры на ўсё жыццё.

Венгр Тыбар Капу дадаў, што для яго палёт – гэта мара, але і вялікая адказнасць:

— Мы тут, але гэта нас шмат каштуе: адвагі, многіх гадзін вучобы, шмат гадзін падрыхтоўкі. Безумоўна, гэта вялікі гонар, але гэта таксама вялікае абавязацельства. Для мяне палёты ў космас  - гэта перш за ўсё задача. Даследчыя палёты маюць сэнс толькі ў тым выпадку, калі гэта доўгатэрміновыя праекты. Для мяне важна планаваць іх у галаве і крок за крокам дасягаць вызначанай  мэты.

Запуск місіі Axiom 4 павінен адбыцца вясной.

IAR/Пшэмак Павэлак/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка