Беларуская Служба

У чым сакрэт добрага настрою Папы Францішка? Ужо 40 гадоў ён робіць адну рэч

02.03.2025 07:01
У сваёй кнізе «Бог малады» Францішак патлумачыў, што кожнага хрысціяніна павінны адрозніваць дзве рысы: энтузіязм і радасць.
.
.PAP/EPA/ANGELO CARCONI

З рымскай клінікі Джэмэлі, дзе ўжо некалькі дзён знаходзіцца хворы Папа, прыходзяць пазітыўныя навіны пра яго настрой. На працягу многіх гадоў Францішак выкарыстоўвае тую ж практыку, дзякуючы якой, нягледзячы на ​​розныя цяжкасці, глядзіць на жыццё з аптымізмам. Пра сакрэт добрага настрою Папы Францішка піша партал deon.pl

Сакрэт добрага настрою Францішка заключаецца ў штодзённым чытанні простай малітвы аб добрым настроі, складзенай св. Томасам Морам. Гэтую ж практыку Папа выкарыстоўвае ўжо сорак гадоў. Святы Айцец моліцца кожную раніцу адразу пасля ютрані.

У сваёй кнізе «Бог малады» Францішак патлумачыў, што кожнага хрысціяніна павінны адрозніваць дзве рысы: энтузіязм і радасць. «Пачуццё гумару таксама дапамагае нам быць у добрым настроі, і калі мы ў добрым настроі, нам лягчэй жыць з іншымі і з самімі сабой», — дадаў ён у інтэрв'ю Томасу Леанчыні.

У 2019 г. падчас неабвешчанага візіту ў Папскі Латэранскі ўніверсітэт Францішак заявіў, што «пачуццё гумару — гэта стаўленне, якое найбольш набліжаецца да ласкі Бога».

У 2021 г. Папа адзначыў: «Хрысціяніну неабходна пачуццё гумару, нельга ўсё ўспрымаць сур'ёзна». Ён падкрэсліў, што хрысціянін павінен жыць з «мірам, радасцю, пачуццём гумару».

deon.pl/ав