Міністэрства нацыянальнай абароны ў супрацоўніцтве з Генеральным штабам Войска Польскага рыхтуе праграму добраахвотнай агульнавайсковай падрыхтоўкі, – паведамляе ў аўторак, 25 сакавіка, Rzeczpospolita.
Гэта адказ на ўзрастаючую пагрозу з боку Расіі і Беларусі, а таксама неабходнасць фарміравання ўстойлівасці дзяржавы ў выпадку крызісаў. Аднак аднаўленне абавязковай вайсковай службы ў Польшчы не плануецца.
Паводле інфармацыі, атрыманай Rzeczpospolita у Міністэрстве абароны, гэта будуць «азнакамляльныя курсы для людзей без папярэдняй вайсковай падрыхтоўкі», разлічаныя на некалькі дзён. Курсы будуць ахопліваць у першую чаргу асновы грамадзянскай абароны, аказання першай дапамогі і асобныя элементы ваеннай падрыхтоўкі.
Для асоб, якія раней прайшлі ваенную падрыхтоўку, запланаваны курсы ўдасканалення, накіраваныя на развіццё індывідуальных навыкаў, такіх як агнявая падрыхтоўка, медыцынская дапамога, палявыя заняткі і г. д.
У сваю чаргу, людзі без ваеннага вопыту змогуць прайсці месячную вайсковую падрыхтоўку «ў стацыянарнай або гібрыднай форме», якая завершыцца прысягай.
эж