Беларуская Служба

Самы багаты член польскага парламента — хто гэта?

26.03.2025 17:16
Імя самага багатага члена польскага парламента — Артур Лонцкі (Artur Łącki).
Artur Łącki
Artur ŁąckiPAP/Marcin Obara

Гэтым чалавекам пацікавіўся партал Onet.pl

Артур Лонцкі (Artur Łącki). Ён са Шчэціна і з'яўляецца дэпутатам ад Грамадзянскай кааліцыі. Лонцкі — юрыст па прафесіі. На выбарах 15 кастрычніка 2023 года за яго прагаласавала 6100 чалавек.

З апошняй фінансавай даведкі вынікае, што Лонцкі — уладальнік нерухомасці на суму больш за 60 мільёнаў злотых (больш за 14,5 мільёна еўра), у тым ліку двух дамоў, некалькіх кватэр. Таксама ён атрымаў інвестыцыйны крэдыт на суму больш за 400 тысяч еўра.

Рэдакцыя Onet праверыла, якімі пытаннямі займаецца дэпутат Лонцкі ў Сейме, бо дэпутацкія запыты з'яўляюцца адной з формаў рэалізацыі дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў.

У гэтым тэрміне Сейма дэпутат Лонцкі падаў 46 дэпутацкіх запытаў.

У прыватнасці, дэпутат са Шчэціна цікавіўся пытаннем выкарыстання бальнічных без законных падстаў і праверак гэтых інцыдэнтаў дзяржаўным сацыяльным страхаўшчыком. 

Найбагацейшы польскі парламентарый звярнуў увагу на планы адмяніць нормы па колькасці месцаў для паркоўкі ў шматкватэрных дамах: сёння норма - гэта 1,5 месца на кватэру.

Лонцкі таксама выступаў у падтрымку выплаты ганарараў пісьменнікам, творы якіх даступныя ў выглядзе аўдыякніг, а яшчэ цікавіўся ў міністра спорту і турызму ці праводзіць міністэрства аналіз уплыву кароткатэрміновай арэнды праз Airbnb ці Booking.com на рынак жылля ў Польшчы, асабліва ў такіх турыстычных гарадах, як Варшава, Кракаў ці Гданьск, і яшчэ — дэпутат заклікаў кіраўніка спыніць ананімнасць у інтэрнэце.

яс