У выданні Sieci інфармацыя аб тым, што паводле звестак брытанскай арганізацыі Oxfam, толькі 1% самых багатых людзей валодае большай колькасцю багацця, чым 95% жыхароў Зямлі разам узятыя. На кім будуць зарабляць мільярдэры, калі большасці насельніцтва бракуе сродкаў?
Рашэнне знайшлі ў тым, каб прадаваць тавары ў растэрміноўку. Калісьці такі продаж быў магчымы толькі ў выпадку дарагіх тавараў, а сёння ён стаў магчымы нават падчас банальных закупаў. Напрыклад, адна з амерыканскіх платформаў, на якой можна заказваць ежу анлайн, стартуе з продажам фаст-фуду ў растэрміноўку. На DoorDush ужо неўзабаве можна будзе заказаць, напрыклад, гамбургер з адтэрміноўкай аплаты на чатыры раты.
Такая сістэма закупаў можа стаць пасткай для бедных спажыўцоў. Калі хтосьці не можа знайсці пастаянны даход, набыванне рэчаў у растэрміноўку можа выклікаць даўгавую спіраль. Паводле даследаванняў, праведзеных у ЗША, адна чацвёртая даўжнікоў не была ў стане вяртаць свае даўгі. Што цікава, часта гаворка ішла пра зусім невысокія сумы. У 2022 годзе сярэдняя задоўжанасць складала толькі 100 долараў. У такой сітуацыі ўвядзенне магчымасці купляць з растэрміноўкай танныя рэчы можа давесці да рэзкага росту колькасці даўгоў беднай часткі грамадства. А гэта, у сваю чаргу, можа стаць пачаткам вялікага эканамічнага крызісу.
нг