Gazeta Wyborcza публікуе на першай старонцы артыкул пад назвай «Пілатажны праект за 10 мільёнаў злотых» пра плюсы і мінусы скарачэння працоўнага часу.
Скарачэнне колькасці нарадаў — зніжэнне колькасці захворванняў працаўнікоў ды паляпшэнне прафесійнага жыцця — гэта толькі некаторыя з пераваг няпоўнага працоўнага дня, які ўкараняць некаторыя кампаніі.
Цяпер ўрад Польшчы мае 10 мільёнаў злотых для кампаній, якія пагодзяцца ўдзельнічаць у пілотнай праграме. Удзел магчымы пры выкананні дзвюх умоў: нельга скарачаць працоўныя месцы і зніжаць заробкі. Урад пакуль не плануе ўводзіць абавязковыя скарачэнне працоўнага часу. «Эвалюцыя. Не рэвалюцыя». — цытуе журналіст Gazeta Wyborcza міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Агнешку Дзям'яновіч-Бонк.
Міністэрства заахвочвае падаваць заяўкі на пілотны праект з прапановамі па скарачэнні працоўнага часу ў выглядзе ўвядзення дадатковых дзён адпачынку або скарачэння працоўнага дня.
Ініцыятыву міністэрства падтрымлівае кіраўнік познанскага прадпрыемства Herbapol, якое ў 2023 годзе ўвяло новыя ўмовы працы і дасягнула найлепшых фінансавых вынікаў за некалькі дзесяцігоддзяў.
Падобнага меркавання прытрымліваецца і мэр Улацлаўка, які апрабаваў новыя ўмовы працы ў мэрыі, а пазней і на гарадскіх прадпрыемствах.
Аднак дырэктар Дэпартамента аналізу і заканадаўства ўрада Польшчы надзвычай скептычна ставіцца да такой ініцыятывы, бо лічыць, што дабрабыт прыходзіць з працы, і польскай эканоміцы будзе цяжка развівацца пры скарачэнні часу працы.
эж