Беларуская Служба

Палякі апынуліся ў вузкай групе народаў, якім пагражае знікненне

02.05.2025 13:30
Са 188 краін свету, для якіх МВФ падрыхтаваў прагнозы, да 2030 года рост насельніцтва чакаецца ў 153, а скарачэнне — толькі ў 33, у тым ліку ў Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Alexa/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле дадзеных МВФ, у 2024 годзе Польшча была 41-й па колькасці насельніцтва краінай у свеце. Годам раней яна займала 40-е месца, але летась яе абагнала Ангола. Дэмаграфічныя паказчыкі ў Польшчы трагічна нізкія, і шмат сведчыць пра тое, што цягам шасці гадоў палякаў абгоняць яшчэ чатыры краіны, паведамляе Business Insider Polska.



Паводле МВФ, Кітай, Украіна, Японія, Расія і Польшча – гэта краіны, насельніцтва якіх, скароціцца на найбольшую колькасць чалавек за бягучае дзесяцігоддзе.

Паводле прагнозаў МВФ, у 2030 годзе ў Польшчы будзе ўсяго 36,3 мільёна жыхароў, што прыкладна на 400 тысяч менш, чым цяпер (-1,2 працэнта). Гэта здаецца аптымістычным меркаваннем, бо, паводле звестак польскага Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у мінулым годзе насельніцтва краіны скарацілася на 148 тысяч чалавек, колькасць родаў зменшылася на 20,7 тысячы і, у параўнанні з мінулым годам, склала 252 тысячы, а колькасць смерцяў зменшылася на 0,5 тысячы, то бок да 408,5 тысячы.

Тады нават, калі ўспрымаць прагнозы МВФ, як адносна станоўчыя, то дэмаграфічная будучыня Польшчы і так не выглядае аптымістычна. У 2020-2030 гадах колькасць палякаў у краіне скароціцца на цэлых 1,8 мільёна, у той час як насельніцтва краін, якія зараз знаходзяцца ў рэйтынгу МВФ ніжэй чым Польшча, расце даволі хутка.



Такім чынам, да 2030 года палякаў абгоняць яшчэ чатыры краіны: Мазамбік, Гана, Саудаўская Аравія і Каба-Вэрдэ.

Са 188 краін свету, для якіх МВФ падрыхтаваў прагнозы, да 2030 года рост насельніцтва чакаецца ў 153, а скарачэнне — толькі ў 33, у тым ліку ў Польшчы. Такім чынам, палякі сапраўды ўваходзяць у вельмі вузкую групу народаў свету, якія… знікаюць.

аз

Дэмаграфічная піраміда перавярнулася з ног на галаву і можа з трэскам абрынуцца — «мы ідзем да катастрофы»

03.02.2025 06:08
70 — гэта новыя 65, кажуць лекары. Развіццё медыцыны, паляпшэнне ўмоў жыцця, рост дабрабыту — усё гэта прывяло да значнага павелічэння сярэдняй працягласці жыцця. Па некаторых прагнозах, да 2070 года яна можа вырасці нават да 86–90 гадоў.