Галоўнае паліцэйскае ўпраўленне Польшчы выкарыстоўвае ў сваёй працы інструменты на аснове штучнага інтэлекту, паведамляе партал Gazeta.pl. Аднак паліцыя не хоча зашмат казаць пра тое, у чым ім дапамагае ШІ.
У паліцыі ёсць ліцэнзіі на рознага роду праграмнае забеспячэнне, у тым ліку з выкарыстаннем элементаў штучнага інтэлекту ў асобных сферах дзейнасці, паведамілі ва ўпраўленні. Гэтая тэхналогія можа падтрымліваць, сярод іншага, аналіз дадзеных, апрацоўку інфармацыі, відэаманіторынг і г.д. Пры гэтым праваахоўныя органы зазначаюць, што ўсё адбываецца з улікам дзеючых прававых нормаў.
Пра тое, у чым тэарэтычна можа дапамагаць ШІ паліцыі, расказаў Караль Стрыя, праграміст і спецыяліст па штучнаму інтэлекце, член Рабочай групы па штучным інтэлекце пры Міністэрстве лічбавых тэхналогій Польшчы.
Паводле яго, ШІ можа выкарыстоўвацца для апрацоўкі вялікіх аб’ёмаў інфармацыі: аналізу інтэрнэту, тэлекамунікацыйнага трафіку, банкаўскіх транзакцый і актыўнасці ў сацыяльных сетках. Паводле яго, ШІ можа выяўляць анамаліі, заканамернасці і карэляцыі там, дзе людзі гэтага не бачаць. Акрамя таго, ШІ можна выкарыстоўваць для аналізу маніторынгу, у тым ліку запісаў з камер, распазнавання твараў, аналізаваць паводзіны натоўпу і г.д., гаворыць спецыяліст.
вс