Беларуская Служба

Рэлігійныя супольнасці пад ціскам: як «рускі мір» пранікае ў беларускую царкву

31.05.2025 08:01
Рэпрэсіі, якія пачаліся ў 2020 годзе, закранулі ўсе сферы жыцця, у тым ліку рэлігійную.
Аўдыё
  • Рэлігійныя супольнасці пад ціскам: як «рускі мір» пранікае ў беларускую царкву
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: _Alicja_/pixabay.com/CC0

 З 1 жніўня 2020 па 30 красавіка 2025 у Беларусі былі рэпрэсаваныя 34 рыма-каталіцкія святары, 30 пратэстанцкіх пастыраў, 20 праваслаўных святароў і пяць грэка-каталіцкіх. Пераслед пачынаўся па палітычных прычынах, пасля пачатку вайны ва Украіне дадаўся пераслед у сувязі з асуджэннем вайны, ён тычыўся як святароў, так і вернікаў.

Акрамя таго ўзмацнілася з’ява ўплыву рускага света на праваслаўную царкву. Трываюць спробы пераўтварыць беларускую царку, як гэта адбылося ў Расіі, у падмурак рускага свету.

Пра гэта гаварылі ўдзельнікі дыскусіі «Рэлігійныя супольнасці ў цені «рускага міру».

Журналіст-даследчык Максім Гацак звярнуў увагу, што рэпрэсіі і міграцыя з аднаго боку заглушаюць беларускую рэлігійную супольнасць, вернікаў, святароў, і ў той жа час даюць мацней гучаць галасам рускага свету:

- Нельга казаць, што рэлігійныя супольнасці займаюць пануючае становішча, але ва ўмовах, калі пануе цішыня ў беларускай рэлігійнай супольнасці, то галасы рускага свету, якія падтрымліваюць, гучаць гучней. Тыя, хто да 2020 году меў маргінальныя пазіцыі, сёння займаюць ролю публічнай асобы. Самымі гучнымі ўстановамі з’яўляецца знакаміты Свята-Елізавецінскі манастыр, манастыр у Гродне з ігуменняй Гаўрыілай. Такія месцы і асобы з’яўляюцца прамоўтарамі рускага свету ў Беларусі. У той жа час распаўсюджваюцца розныя ініцыятывы, якія паходзяць з Расіі, розныя хрэсныя хады з мошчамі святых, прымеркаваныя да палітычных і ідэалагічных падзей.

Беларуская праваслаўная царква пераўтварылася ў інструмент у руках рэжымаў, пацвярджае Віталь Рымашэўскі (Рух Беларускай Салідарнасці). Ён звяртае ўвагу, што з аднаго боку змяншаецца колькасць беларускамоўных набажэнстваў у Беларусі, а з іншага ўлады адкрыта падтрымліваюць прарасійскія цэнтры, як згаданы Свята-Елісавецінскі манастыр, які ўдзельнічае ў зборы грошай для расійскага войска, акрамя таго адкрыта распаўсюджвае антыўкраінскія наратывы. Падобная сітуацыя з Жыровіцкім манастыром.

- Гэты рускі свет актыўна прапагандуюць не толькі сярод дарослых, але дзяцей і падлеткаў. Як факт можна прывесці шматлікія падзякі расійскіх вайскоўцаў беларускім манастырам. Манастыры ў Беларусі таксама ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, якія фінансуюцца расійскімі фондамі, як «Рускі дом». На сённяшні дзень можна канстатаваць, што гэта не толькі прапаганда альтэрнатыўнай палітычнай пазіцыі, але можна канстатаваць, што парушаецца Крымінальны кодэкс РБ. У прыватнасці, 130 артыкул аб распальванні рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці. Вайна абвяшчаецца святой. А самае галоўнае: распальваецца варожасць паміж беларускім і ўкраінскім народамі, пры гэтым выкарыстоўваючы царкоўныя атрыбуты.

Пасля 2020 года і пачатку вайны ва Украіне ўзровень і публічнасць адэптаў рускага свету ў праваслаўнай царкве ўзрасла ў некалькі разоў. РПЦ у Беларусі з’яўляецца правадніком рускага свет. І хоць у царкве застаюцца сапраўдныя святары, то «на трыбуны» выходзяць асобы, якія адкрыта падтрымліваюць рускі свет, дадае Рамашэўскі.

Цяперашняя задача Крамля – пераўтварыць БПЦ у інструмент прапаганды і інструмент гібрыднай агрэсіі ў дачыненні да беларускага народа. Зрабіць як у Расіі, дзе царква з’яўляецца часткай і падмуркам рускага свету.

Дыскусія «Рэлігійныя супольнасці ў цені «рускага міру» стала першай з серыі адкрытых дыскусій «Quo Vadis Беларусь?», якія ставяць на мэце прааналізаваць механізмы і ступень уздзеяння расійскай гібрыднай агрэсіі на беларускае грамадства для прасоўвання наратываў рускага свету.

ав

слухайце аўдыё