Беларуская Служба

Замест адстрэлу - перасяленне. Не сціхае дыскусія аб прапанове адстрэлу бурых мядзведзяў у Бяшчадах

25.07.2025 15:39
Станоўчае рашэнне аб адстрэле прыпыненае. Як вырашыць канфлікт паміж дзікай прыродай і бяспекай чалавека? 
Аўдыё
  • Замест адстрэлу - перасяленне. Не сціхае дыскусія аб прапанове адстрэлу бурых мядзведзяў у Бяшчадах
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Angela/pixabay.com/CC0 Public Domain

У гміне Ціснэ, размешчанай у самым сэрцы Бяшчадскіх гор, трывае канфлікт з-за рашэння аб адстрэле бурых мядзведзяў. Рэгіянальная дырэкцыя аховы навакольнага асяроддзя (RDOŚ) ухваліла адстрэл трох бурых мядзведзяў, які нібыта неаднаразова набліжаліся да жылых будынкаў. Паводле слоў чыноўнікаў, жывёла праяўляла «ненатуральныя паводзіны», што ўяўляла пагрозу для жыхароў і турыстаў.

Буры мядзведзь — від, які знаходзіцца пад строгай аховай у Польшчы. Ён таксама ахоўваецца міжнародным правам. Таму рашэнне сустрэлася з рэзкай крытыкай з боку экалагічных арганізацый і некаторых мясцовых супольнасцяў. Яны лічаць, што адстрэл — гэта крайняя мера, якой можна пазбегнуць з дапамогай іншых мер, такіх як устаноўка платоў, навучанне жыхароў або выкарыстанне адпужваючых сродкаў. «Замест таго, каб забіваць, давайце навучымся суіснаваць з дзікай прыродай», — заклікаюць абаронцы дзікай прыроды.

Самыя жыхары падзеленыя ў меркаваннях. Адны патрабуюць рашучых дзеянняў, баючыся за бяспеку дзяцей і хатніх жывёл. Іншыя папярэджваюць аб паспешных рашэннях і адзначаюць, што людзі ўсё часцей умешваюцца ў прыроднае асяроддзе Бяшчадскіх гор.

Па просьбе мэра гміны Ціснэ дазвол на адстрэл жывёлы быў адкліканы. Справай заняліся на самым высокім узроўні. Вырашана, што мядзведзяў, якіх першапачаткова планавалі адстрэліць, будуць кантралявацца ў бліжэйшыя тыдні.

Прафілактычныя меры пачнуцца ў гэтым годзе, а сістэмныя рашэнні будуць прыняты з вясны 2026 года. Намеснік міністра клімату Мікалай Даражала абвясціў, што ў жніўні Бяшчады наведаюць спецыялісты з Татранскага нацыянальнага парку. Ён сказаў, што раней ніхто гэтым не займаўся, і цяпер узнікла праблема:

- У жніўня туды едуць працаўнікі Татранскага нацпарку. Яны павінны пахадзіць па лесе, знайсці іх, ідэнтыфікаваць. Будуць нашыйнікі, абучэнне, як за жывёлай сачыць і маніторыць, пакуль яна не ўпадзе ў спячку. Менавіта так мы хочам дзейнічаць бліжэйшыя пару месяцаў. Паліцыя павялічыць колькасць патрулёў, будзе больш праверак.

Намеснік міністра заявіў, што наступнай вясной пачнецца 4-гадовая сістэмная праграма па барацьбе з мядзведзямі. Будзе створана група для стрымлівання жывёл ад набліжэння да чалавечага жылля. Мясцовыя органы ўлады засяродзяцца на забеспячэнні бяспекі адходаў, якія прыцягваюць мядзведзяў:

- Будзе створная 11-асабовая група, якая будзе адпужваць мядзведзяў. Плюс два ветэрынары. Гэта будзе група хуткага рэагавання на месцы. Вясной стартуе стратэгія, у нас ёсць сродкі, пройдзе адукацыйная кампанія. Можна будзе атрымаць сродкі, каб забяспечыць сметнікі, што вельмі важна. Войт гміны неўзабаве ладзіць сустрэчу з уладальнікамі рэстаранаў, гатэляў па тэме адходаў.

Намеснік міністра клімату абвясціў, што таксама будуць зменены правілы адносна выкарыстання гладкаствольнай зброі для адпужвання мядзведзяў.

У дадзены момант разглядаецца яшчэ адзін варыянт. Трох мядзведзяў з Бяшчадаў могуць перасяліць у Татранскі нацыянальны парк. Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Мілаш Мотыка паведаміў Польскаму радыё 24, што прымаюцца меры, каб пазбегнуць адстрэлу:

- Калі гаварыць пра папуляцыю бурага мядзведзя, колькасць асобін, то апошнімі гадамі іх колькасць была адноўленая. Мы не знаходзімся ў сітуацыі, каб сказаць, што адстрэл – гэта нешта натуральнае. Перамяшчэнне мядзведзяў – на першым месцы. Спадзяюся, усе моманты спрацуюць, мядзведзі адаптуюцца на новай тэрыторыі. Толькі тады можна будзе казаць пра поспех.

Рашэнне аб перасяленні мядзведзяў чакаецца на працягу некалькіх тыдняў. Ключавым пытаннем з'яўляецца асіміляцыя жывёл у новай мясцовасці.

Папуляцыя бурых мядзведзяў у Польшчы невялікая і ў цяперашні час налічвае каля 150 асобін. Мядзведзі водзяцца толькі ў Карпатах, пераважна ў Бяшчадах (да перадгор'яў Пшэмысля і ў тым ліку ўсходняй часткі Нізкіх Бескідаў) і ў Татрах. Самкі жывуць толькі ў Бяшчадах і Татрах. У іншых раёнах можна знайсці толькі мігрыруючых самцоў.

Адстрэл трох бурых мядзведзяў у Бяшчадах не вырашыць канфліктаў з жыхарамі, заявіў PAP біёлаг і даследчык буйных драпежных млекакормячых доктар Войцех Смятана. Ён падкрэсліў, што людзі цалкам вінаватыя ў тым, што мядзведзі набліжаюцца да будынкаў. На яго думку, праблема мядзведзяў, якія кормяцца паблізу населеных пунктаў у Бяшчадах, узмацняецца з-за развіцця масавага турызму. У прыватнасці – з-за колькасць ежы, якая прываблівае мядзведзяў, у выглядзе адходаў з хатніх кухняў і рэстаранаў. Пакуль улады не вырашаць праблему харчовых адходаў, мядзведзі будуць.

Войцех Смятана дадае, што мядзведзі, якія прызвычаіліся да блізкай прысутнасці людзей, звычайна не ўяўляюць большай пагрозы для людзей.

- Яны менш баяцца людзей, але не паводзяць сябе агрэсіўна. Аднак колькасць сустрэч з гэтымі драпежнікамі расце, і гэта проста тое, чаго баяцца жыхары, — сказаў доктар Смятана.

 

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце