80 гадоў таму ўзнікла Польскае агенцтва друку. Сёння – гэта самае буйнейшае інфармацыйнае агенцтва ў Польшчы і адзінае дзяржаўнае. Хоць сёлета яму споўнілася 80 гадоў, то аднак яго гісторыя нашмат даўжэйшая і сягае 1918 года, калі адрадзілася польская незалежнасць.
Польскае агенцтва друку (Polska Agencja Prasowa – PAP (ПАП) пад такой назвай пачало працаваць 26 кастрычніка 1945 года, хоць насамрэч паўстала ў сакавіку 1944 года ў Маскве пад назвай Polpress. Рашэнне аб стварэнні агенцтва прыняў Саюза польскіх патрыётаў, арганізацыя польскіх камуністаў. Да ліпеня 1944 года цэнтральнае бюро знаходзілася ў Маскве, пазней было перанесенае ў Лодзь, а ў наступным годзе – у Варшаву.
Службовы аўтамабіль РАР. Варшава, 1948 год. Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe
Але гісторыя галоўнага інфармацыйнага агенцтва краіны сягае першай паловы 20-га стагоддзя. 31 кастрычніка 1918 года група польскіх журналістаў захапіла офісы Аўстрыйскага агенцтва друку ў Кракаве і Львове ды заснавала Польскае тэлеграфнае агенцтва (PAT). Праз PAT атрамыла ад польскага ўраду статус афіцыйнага дзяржаўнага агенцтва. У 1924 годзе кампанія была нацыяналізаваная. Спачатку яна распаўсюджвала інфармацыю праз тэлеграфныя бюлетэні, а з 1928 года – таксама праз штодзённыя кінахронікі PAT.
Даваенны дызайн. З фондаў РАТ. Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe
Пасля ўварвання нямецкіх і савецкіх войскаў у Польшчу ў верасні 1939 года кіраўніцтва PAT пакінула Польшчу разам з урадам і аднавіла дзейнасць агенцтва ў выгнанні – спачатку ў Парыжы, а затым, з 1940 года, у Лондане, дзе агенцтва працавала да 1991 года.
На паляванні ў Белаежскай пушчы. Люты, 1938 год. З фондаў РАТ. На пярэднім плане - прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі. Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe
У канцы Другой сусветнай вайны пачынаецца сучасная гісторыя Польскага агенцтва друку. Пасля пераезду ў Варшаву СМІ атрымала статус афіцыйнага агенцтва і дзяржаўнага прадпрыемства. У Польскай Народнай Рэспубліцы агенцтва было інструментам прапаганды, але таксама выконвала інфармацыйную функцыю. Карэспандэнты РАР працавалі не толькі ў Польшчы, але і за яе межамі. У прыватнасці, вядомы польскі журналіст і рэпарцёр Рышырд Капусцінскі, дарэчы, нараджэнец беларускага Пінска, палову свету аб’ездзіў менавіта дзякуючы таму, што быў у журналісцкім штаце РАР.
У канцы 1980-х гадоў у агенцтве пачаўся перыяд дэмакратызацыі і мадэрнізацыі. 10 верасня 1990 года было зменена практычна ўсё кіраўніцтва PAP. У выніку агенцтва атрымала значную незалежнасць ад палітычнага ўплыву. У лютым 1991 года адбылося сімвалічнае аб'яднанне Польскага агенцтва друку з эміграцыйным Польскім тэлеграфным агенцтвам. У тым жа годзе з РАР абʼядналася Цэнтральнае фотаагенцтва – адзінае ў той час польскае фотаагенцтва, заснаванае ў 1951 годзе.
У 1993 годзе PAP адкрыла ўласную спадарожнікавую станцыю. Паміж 1994 і 1996 гадамі рэдакцыя была кампʼютарызаваная, а ў 1995 годзе агенцтва пачало прадастаўляць свае паслугі, у тым ліку фота, у Інтэрнэце. У 1997 годзе Польскае агенцтва друку пачало выдаваць Інтэрнэт-часопіс PAP – першую штодзённую анлайн-газету ў Польшчы. У 1997 годзе Польскага агенцтва друку стала акцыянерным таварыствам, прычым 100% акцый знаходзіцца ў распараджэнні дзяржавы.
Варта згадаць, што на працягу многіх гадоў Польскае агенцтва друку мела свайго карэспандэнта ў Мінску, які асвятляў падзеі ў Беларусі для польскіх і замежных падпісчыкаў.
вс
слухайце аўдыёфайл