Беларуская Служба

Праблемы дзяржаўнай праграмы. «Мы не можам чакаць чыстага паветра да 2060 года»

10.12.2025 08:01
Паветра ў Польшчы – адно з самых брудных у Еўропе. Штогод 40 тысяч палякаў паміраюць заўчасна з-за ўдыхання забруджанага паветра – адзін з самых высокіх паказчыкаў у ЕС.
Аўдыё
  • Праблемы дзяржаўнай праграмы. «Мы не можам чакаць чыстага паветра да 2060 года»
-  ,
Прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў самакіраванняў, якія накіравалі заклік да ўрада ў справе праграмы «Чыстае паветра»фота: Польскае радыё

У краіне 2,7 мільёна аднасямейных дамоў і прыблізна паўмільёна кватэр у шматкватэрных дамах усё яшчэ абаграваюцца састарэлымі катламі і печкамі.

Змяніць сітуацыю могуць дзяржаўныя праграмы па энергетычнай мадэрнізацыі аднасямейных і шматкватэрных дамоў. Мясцовыя арганізацыі самакіравання, якія прадстаўляюць больш за 1000 муніцыпалітэтаў, звярнуліся да прэм'ер-міністра Дональда Туска з просьбай забяспечыць эфектыўнае фінансаванне праграмы падтрымкі замены старых катлоў і ацяплення будынкаў «Чыстае паветра» і аднавіць праграмы для шматкватэрных дамоў.

«Мы не можам чакаць чыстага паветра да 2060 года. Мы змагаемся за здароўе жыхароў і іх хатнія бюджэты, а таксама за энергетычную бяспеку Польшчы», – заявілі прадстаўнікі мясцовых уладаў.

Мясцовыя самакіраванні звяртаюць увагу, што апошнія гады праграма мае горшае фінансаванне, але і страціла давер жыхароў і фірм. У выніку запаволіўся працэс замены старых катлоў на сучасныя. Гэта мае непасрэдны ўплыў на якасць паветра і здароўе жыхароў.

Прайшоў год з таго часу, як праграма «Чыстае паветра» была прыпынена. Пасля абвешчаных змен праграма была адноўлена ў сакавіку гэтага года. На жаль, старыя праблемы праграмы засталіся нявырашанымі, гаворыць намеснік мэра Скавіны Томаш Ожуг:

- На жаль, мы ўжо ведаем, што новыя правілы і новая праграма не прынеслі чаканых вынікаў. Усё яшчэ існуе значная бюракратыя, жыхары чакаюць сродкі, а фірмы, якія павінны былі падтрымліваць жыхароў, асабліва тых, хто мае нізкія даходы, неахвотна ўдзельнічаюць у гэтай праграме, таму што, па-першае, яны доўга чакаць сродкі, а па-другое, яны не ўпэўненыя, што атрымаюць сродкі ў заключаным кантрактам абʼёме. Гэта выклікае велізарнае падзенне даверу да гэтай праграмы.


. 

Паводле прадстаўнікоў мясцовых уладаў, гэта прыводзіць да вельмі нізкай колькасці заявак на ўдзел у праграме і выключэння хатніх гаспадарак з нізкім узроўнем даходу (каб атрымаць субсідыю трэба ўкласці некалькі тысяч злотых).

Пры цяперашніх павольных тэмпах дасягненне мэтаў праграмы зойме 35 гадоў, кажа мэр Рыбніка Пётр Кучэра:

- Мы не можам чакаць чыстае паветра да 2060 года. Мы поўныя рашучасці палепшыць якасць паветра ў нашых гарадах і мястэчках. Мы абавязаны гэта зрабіць па законе. Аднак, каб эфектыўна выконваць гэтыя абавязацельствы, мясцовым органам улады патрэбна эфектыўная праграма «Чыстае паветра», якая падтрымлівае замену крыніц цяпла і цеплавую мадэрнізацыю будынкаў. Без яе мы не зможам дыхаць цалкам чыстым паветрам, і нашы жыхары будуць сутыкацца з высокімі выдаткамі на ацяпленне.

Яшчэ некалькі гадоў таму Рыбнік быў на першых месцах у спісе мясцовасцяў з найбольш забруджаным паветрам. За гады эфектыўнай дзейнасці ўрадавай праграмы колькасць смогавых дзён скарацілася да каля 20 у год.

Анджэй Гула з Польскай смогавай трывогі пераконвае, што жыхары Польшчы плацяць вельмі высокую цану за забруджванне паветра. Яно штогод спрыяе больш чым 40 тысячам заўчасных смерцяў:

- Забруджванне паветра пагаршае здароўе палякаў. Гэта заўчасныя смерці. Гэта хваробы, выкліканыя забруджаным паветрам. Такія як захворванні верхніх дыхальных шляхоў. Да іх таксама адносяцца сардэчна-сасудзістыя захворванні, заторы і інфаркты. Усе гэтыя хваробы таксама выклікаюцца забруджаным паветрам. Таму гэта ў нашых жыццёвых інтарэсах. Барацьба за чыстае паветра – гэта барацьба за нашае здароўе, за нашае жыццё.

Польшча застаецца краінай з самым брудным паветрам ва ўсім Еўрапейскім Саюзе. Гэта не зменіцца, пакуль гэта не будзе прыярытэтам для тых, хто ва ўладзе, пераконвае грамадскі актывіст.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце