У Залуках беларусы Падляшша рыхтуюцца да навагодніх свят (ФОТА)
Перад навагоднімі святамі арганізацыя, якая працуе на карысць карэнных беларусаў у Польшчы, зладзіла майстар-класы для дзяцей і бацькоў па беларускіх народных традыцыях.
Майстар-клас па ёлачных цацкахБеларуская служба Польскага радыё/ З. Косьцін
У пачатковай школе ў Залуках на Падляшшы прайшлі этна-майстар-класы па беларускіх традыцыях. Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якая ў Польшчы вывучае беларускую мову «АБ-БА» арганізавала іх з думкаю не толькі пра дзяцей, але і пра бацькоў. У выніку дзеці і дарослыя супольна вывучалі народныя танцы, калядкі ды вучыліся рабіць аздобы з саломкі.