Беларуская Служба

Марознае надвор’е і снег правяраюць Польшчу на стойкасць. Іспыт пакуль што яна здае

14.01.2026 15:00
У людзей ёсць цяпло, электрычнасці хапае.
     (- ).
Засыпаныя снегам машыны ў Пшэмыслі (паўднёва-усходняя Польшча). Фота: PAP/Darek Delmanowicz

Выданне Polityka піша, што марознае надвор’е і снег правяраюць Польшчу на стойкасць. Пакуль што не было сур’ёзных аварый ці катастроф, у людзей ёсць цяпло, электрычнасці хапае, у вялікай ступені дзякуючы імпарту энергіі са Швецыі ды Германіі.

Падчас інтэнсіўных ападкаў снегу па дарогах ездзіць складана. Перад самым Новым годам на трасе С7 фуры захраслі ў гурбах, блакіруючы дарогу. Але больш сур’ёзных аварый не было ні на дарогах, ні на чыгунцы, хаця здарыліся ўчасткі, дзе цягнікі хадзіць не маглі з-за інтэнсіўных снегападаў або паваленых дрэў. Але аварыі хутка былі зліквідаваныя. Дарэчы, выданне нагадвае, што папярэднія ўлады зменшылі тэрыторыю вырубкі дрэў каля чыгуначнага палатна з 15 да 6 метраў у мэтах эканоміі. Цяпер улады прынялі адваротнае рашэнне – вярнуцца да 15 метраў, каб ахаваць цягнікі ад падаючых дрэў.

З зімовымі праблемамі сутыкаюцца і аэрапорты, але яны лепш спраўляюцца з ападкамі снегу, чым чыгуначнікі.

Аўтар каментарыя піша, што найбольшай ахвярай зімы сталі ўсё ж такі не дарогі, чыгунка і аэрапорты, а нашы лёгкія. Халоднае, марознае паветра падчас бязветранага надвор’я ўтрымлівае значна больш шкоднага пылу, чым падчас ветранага і цяплейшага надвор’я.

нг