Беларуская Служба

Як перадаваць грошы дзецям, каб іх не абклалі падатакам?

15.04.2026 15:01
Падатковыя органы цікавяцца не толькі перадачамі паміж мужам і жонкай, але і паміж бацькамі і дзецьмі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

На сайце Businessinsider.pl тлумачаць, што зрабіць, каб пераводы для дарослых дзяцей на вучобу, на харчаванне, на аплату за кватэру падатковыя органы не палічылі ахвяраваннем, якое падлягае падаткаабкладанню.

Чытач выдання паведаміў пра праблему з падаткаабкладаннем пераводаў сваім уласным дзецям. Яго двое дзяцей вучацца ў каледжы, і ён пералічвае ім грошы на арэнду і ўтрыманне. Чытач падкрэсліў, што яму было цяжка атрымаць адзназначны адказ ад сваёй падатковай інспекцыі які статус гэтых пераводаў і ці яны вызваленыя ад падаткаабкладання.

Што адбываецца, калі бацька проста пералічвае грошы на ўтрыманне свайго дзіцяці.

— У гэтай сітуацыі вельмі важна адрозніваць падарунак ад выканання абавязацельства па выплаце аліментаў. Гэтае адрозненне мае вырашальныя падатковыя наступствы, — падкрэслівае Яцэк Дзюба, падатковы кансультант і фінансавы эксперт. — Самае галоўнае, каб пераводы адпавядалі іх рэальнаму прызначэнню. Лепш за ўсё апісваць іх як «аліменты», «арэнда» або «выдаткі на вучобу» і пазбягаць сітуацый, калі на рахунку дзіцяці назапашваюцца значныя лішкі. Гэта значна зніжае рызыку таго, што падатковая інспекцыя паставіць пад сумнеў іх характар, — кажа Яцэк Дзюба.

яс