Напярэдадні ў Беластоку прайшла акцыя прымеркаваная да гадавіны выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Гэта была нагода не толькі ўспомніць пра падзеі саракагадовай даўніны, але і выказаць пратэст супраць сённяшніх дзеянняў рэжыму Аляксандр Лукашэнка ў Беларусі. Некалькі дзясяткаў беларусаў сабраліся ля консульства Рэспублікі Беларусь. Сярод іх былі і тыя, чыя маладосць прыпала на 1986 год.
слухайце аўдыё
26 красавіка 1986 года адбыўся выбух і поўнае знішчэнне рэактара на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У выніку было забруджана каля 150 тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі на памежжы Беларусі, Украіны і Расіі. Каля 70% радыеактыўных ападкаў выпала на тэрыторыю Беларусі, закрануўшы амаль 20% яе жыхароў. Праз 40 гадоў на забруджаных тэрыторыях Беларусі па-ранейшаму жыве каля мільёна чалавек, з іх каля 200 тысяч – дзеці і моладзь да 18 гадоў.
З 2020 года ў Астраўцы, недалёка ад мяжы з Літвой, дзейнічае атамная электрастанцыя, пабудаваная паводле расійскай тэхналогіі.
ЗК
Акцыя ў 40-годдзе аварыі на ЧАЭС, Беласток, 2026 год