Беларуская Служба

Ці Польшча добрая краіна для ўцекачоў, у прыватнасці для беларусаў?

20.06.2026 07:20
20 чэрвеня — Сусветны дзень уцекачоў. Ён ушаноўвае мужнасць і сілу бежанцаў па ўсім свеце.
Аўдыё
  • Ці Польшча добрая краіна для ўцекачоў, у прыватнасці для беларусаў
Польскі праязны дакумент іншаземца Крыніца: «Белсат»

Ці Польшча добрая краіна для ўцекачоў, у прыватнасці для беларусаў? Пра гэта мы размаўляем з беларускай праваабаронцай Энірай Браніцкай.

Госця Польскага радыё кажа, што гэта цяжкае пытанне, нюансаў шмат, але агулам Польшча дастаткова хутка дае статус уцекача ці прызнае дадатковую абарону.

— Некаторыя са мной не пагодзяцца, але ў Польшчы гэтае пытанне разглядаецца параўнальна хутка. Цяпер крыху даўжэй, гэта звязана з колькасцю заяваў і ад украінцаў, але звычайны тэрмін — гэта паўгода. Гэта нармальны тэрмін. У многіх еўрапейскіх краінах гэтая працэдура не цягнецца менш за паўтара года. Польшча сапраўды стараецца зрабіць гэта за паўгода і гэта добра. Далей: ёсць гуманітарная дапамога, калі ты чакаеш статусу і яго атрымліваеш, так званая індывідуальная праграма інтэграцыі. У Польшчы ёсць магчымасць жыць у цэнтрах для ўцекачоў і жыць самастойна. У некаторых еўрапейскіх краінах ты павінен жыць у цэнтрах, у якія цябе накіроўваюць. І гэта вельмі цяжка для некаторых людзей. Але людзі, якія ўцякаюць, не абавязкова людзі без грошай. Некаторыя могуць здымаць кватэры і жыць самастойна. І добра, што ў Польшчы ёсць гэты выбар. У Польшчы таксама добра тое, што праз паўгода, як ты пачаў чакаць прызнання статуса, ты можаш працаваць. Шмат у якіх краінах ЕС гэта забаронена, дзесьці не раней, чым праз год. І гэта цяжкі момант, бо праца — гэта тое, што дапамагае інтэгравацца і мець сродкі на існаванне. І яшчэ адно, хоць гэта і не заслуга дзяржавы, у Польшчы мноства недзяржаўных арганізацый, якія падтрымліваюць уцекачоў і мігрантаў. Столькі арганізацый мала дзе ёсць у еўрапейскіх краінах. Гэта цудоўныя людзі. Працаўнікі дзяржаўных устаноў, з майго досведу, таксама досыць прыемныя людзі.

Поўная размова — у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё