Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чаму, знаходзячыся ў Падляшшы, варта наведаць Гарадок? Гэта ўсяго пару кіламетраў ад мяжы з Беларуссю (ФОТА)

10.07.2026 06:30
Жыхары Гарадка абшукалі гарышчы і падвалы і разам з супрацпоўнікамі мясцовага Дому культуры стварылі «Музейны пакой народнай памяці».
Аўдыё
Музейны пакой народнай памяці ў Гарадку Беларуская служба Польскага радыё/А. Пятроўская

Што прапануе на лета сваім жыхарам i турыстам Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку каля польска-беларускай мяжы? І што супольнага з мерапрыемствамі пад адкрытым небам маюць традыцыйныя гаспадарчыя экспанаты?

На вакацыі Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку падрыхтаваў для дзяцей шмат чаго цікавага. Гарадоцкі цэнтр арганізуе розныя заняткі: музычныя і спартыўныя, экскурсіі ды супольныя гульні, – кажа Дарота Сульжык з Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку.

Сульжык запрашае ў цэнтр як дзяцей, так і дарослых, паколькі на лета запланаваныя многія музычныя мерапрыемствы. Акрамя таго, сёлета ўпершыню адкрываецца «Музейны пакой народнай памяці гміны Гарадок» — ён даступны для ўсіх жадаючых.

«Музейны пакой народнай памяці гміны Гарадок» — гэта месца, дзе турысты і жыхары могуць даведацца пра гісторыю населенага панкта. Многія экспанаты падарылі мясцовыя жыхары, якія дзеля гэтага абшукалі гарышчы і падвалы.

Можна пабачыць інтэр'ер старой хаты. Там шафа, ложак, кухня з печкай ды мноства цікавых рэчаў хатняга выкарыстання. На аматараў гісторыі чакаюць вялікія дошкі з фатаграфіямі і інфармацыяй. У Музейным пакоі праходзяць таксама розныя майстар-класы для дзяцей.

Анна Пятроўская