Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паліцэйскія паднялі архіўныя матэрыялы і раскрылі злачынства, якое мела месца 26 гадоў таму

17.08.2026 17:40
Справа датычыцца забойства маладых дзяўчыт.
.    .
Паліцыя. Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/AndrzejRembowski/free commercial use license

Маштабная праца і настойлівасць паліцэйскіх з Аддзела па барацьбе з крымінальным тэрорам і забойствамі Сталічнай паліцыі ў цесным супрацоўніцтве з Нацыянальнай пракуратурай дазволілі знайсці злачынцаў праз шмат гадоў пасля забойства — піша выданне "Onet". У суд накіраваны акт абвінавачання супраць двух мужчын, якіх падазраюць у забойстве дзвюх 18-гадовых дзяўчын з Радзыміна. Томаш Т. і Кшыштаф Р. могуць быць асуджаныя нават на пажыццёвае зняволенне.

Справа датычыцца забойства школьніц — Aнны К. і Марты Ш. — якое адбылося 6 жніўня 2000 года. Дзяўчаты былі на свяце са знаёмымі і абяцалі каля 23-й гадзіны сустрэцца з бацькамі і вярнуцца дадому. Аднак на месца сустрэчы яны не прыйшлі. Нягледзячы на маштабныя пошукі, іх месцазнаходжанне так і не было ўстаноўлена, а следства больш чым 20 гадоў таму было спынена.

Каля двух гадоў таму следчыя сталічнай паліцыі «паднялі» справу і аднавілі ход падзей. Сабраныя доказы дазволілі прад'явіць абвінавачанні тром мужчынам, якія былі апошнімі, хто бачыў дзяўчат жывымі. Цяпер абвінаваўчы акт накіраваны супраць двух з іх — Томаша Т. і Кшыштафа Р. Іх абвінавачваюць у забойстве дзяўчат, звязаным з групавым і неаднаразовым згвалтаваннем. Томаш Т. будзе адказваць як рэцыдывіст. Кшыштафу Р. дадаткова прад'яўлена абвінавачанне ў захоўванні значнай колькасці какаіну.

Абодвум пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі. У дачыненні да трэцяга падазраванага доказаў для накіравання справы ў суд аказалася недастаткова.

нг