Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старшыня Саюза палякаў на Беларусі: Усе хочуць нармалізацыі. Ёсць сігналы, але не час казаць пра падрабязнасці

29.09.2026 12:13
 Гэта будзе залежаць ад палітычных кантактаў паміж Польшчай і Беларуссю. 
Аўдыё
  • «Усе хочуць нармалізацыі». Гутарка са старшынёй Саюза палякаў на Беларусі Анжалікай Борыс
Анжаліка Борысфота: ZPB
Ужо больш за 20 гадоў у Беларусі існуюць дзве арганізацыі, якія называюць сябе Саюзам палякаў. Адзін — сапраўдны, які прызнаюць польскія ўлады (Саюз палякаў на Беларусі) і другі фіктыўны — створаны дэ-факта беларускімі ўладамі, які ў Польшчы не прызнаюць законным. Гэтая патавая сітуацыя вельмі дрэнна адбіваецца на дзейнасці арганізацыі, нягледзячы на тое, што гаворка ідзе пра дзейнасць, не звязаную з палітыкай — напрыклад, пра курсы польскай мовы ці магчымасць захоўваць традыцыі продкаў. 
У верасні СПБ планаваў правесці свой з’езд, аднак ён не адбыўся. Як было паведамлена, «з меркаванняў бяспекі членаў». З’езд перанесены на будучы год. З боку беларускіх уладаў гучаць прапановы легалізацыі арганізацыі або яе самароспуску. Гэта вельмі складаная сітуацыя, а палякі ў Беларусі вельмі хацелі б нармалізацыі. Пры гэтым, СПБ працягвае сваю дзейнасць, перш за ўсё ў галіне навучання польскай мове, — адзначае Анжаліка Борыс, старшыня СПБ.
— Вучым дзяцей польскай мове, арганізуем мерапрыемствы. Што тычыцца агульнай сітуацыі, мы працуем у тым фармаце, у якім працуем ужо 30 гадоў. Наш Саюз палякаў не прызнаны ўладамі. Ёсць сігналы, каб нармалізаваць сітуацыю. Цяпер не час, каб казаць пра нейкія канкрэтныя дзеянні. Гэта палітычная справа, яна будзе залежаць ад кантактаў паміж Польшчай і Беларуссю. Я не магу сказаць, што заўтра нешта зменіцца. Калі будзе паляпшэнне кантактаў, тады будзе пашырацца поле дзейнасці і для Саюза палякаў.

Немагчыма, каб такія кантакты паміж Польшчай і Беларуссю не адбываліся. Польшча вельмі зацікаўлена ў тым, каб была магчымасць вывучаць польскую мову ў Беларусі, каб падтрымліваць тоеснасць мясцовых палякаў. Ці размовы ідуць, хаця б неафіцыйныя?

— Кантакты заўсёды ёсць. Усе хочуць нармальнасці, ніхто не хоча вайны. Мы ўсе хочам паляпшэння сітуацыі, паляпшэння кантактаў паміж Польшчай і Беларуссю. Ці гэта адбудзецца? Гэта ад нас не залежыць. Мы разумеем усю складанасць сітуацыі — ідзе вайна, агульная палітычная сітуацыя вельмі цяжкая. Але, як арганізацыя польскай меншасці, мы б хацелі, каб было паляпшэнне.

У Беларусі польскія школы былі пераведзены на расійскую мову навучання. Ці гэта зменшыла зацікаўленасць польскай мовай, ці, можа, наадварот, павысіла? Усё ж такі шмат маладых людзей можа думае пра тое, каб паехаць вучыцца ў Польшчу.

— У нас многа дзяцей вучыць польскую мову, але застаюцца вучыцца ў Беларусі, паступаюць у Гродзенскі ўніверсітэт, у медыцынскі. А польскую мову яны вучаць таму, што яны палякі. А многа і выязджае. Я не выехала з Беларусі, я арганізавала навучанне польскай мове. Нам залежыць, каб як мага больш людзей вучыла польскую мову, але для гэтага патрэбны адпаведны клімат. Калі ён будзе паляпшацца, жадаючых вучыць польскую мову будзе больш.

нг