Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жанчына-забойца 30 гадоў чакала ў камеры смяротнікаў, атрымала смяротную ін'екцыю, але выжыла

01.10.2026 17:04
Гэта адзіная жанчына, прысуджаная да смяротнага пакарання ў штаце Тэнесі за апошнія 200 гадоў.
    ,  .
Крыста Пайк атрымала смяротную ін'екцыю, але выжыла. Фота: George Walker IV/Associated Press / East News

Крыста Пайк (Christa Pike), асуджаная за забойства аднакласніцы, атрымала дзве ін'екцыі смяротнага рэчыва, але засталася жывой. Пра гэты выпадак паведамляюць амерыканскія СМІ, а таксама выданне Onet.

Пайк — адзіная жанчына, прысуджаная да смяротнага пакарання ў штаце Тэнесі за апошнія 200 гадоў. Спроба прывядзення прысуду ў выкананне адбылася ў сераду вечарам (ноччу па польскім часе). Аднак прадстаўнікі Крысты Пайк заявілі, што іх падабаронная засталася жывой, не страціла прытомнасці. Журналісты, якія прысутнічалі пры гэтым, апісвалі, як жанчына гучна скардзілася на боль. Паведамляецца таксама, што яна скінула з сябе прасціну. Пасля няўдалай спробы прывесці прысуд у выкананне ў турму прыбыў дадатковы медыцынскі персанал. Машына хуткай дапамогі даставіла яе ў бальніцу.

Прадстаўнік Дэпартамента па справах папраўчых устаноў заявіў, што штат «дзейнічаў у адпаведнасці з законам, выконваючы кожны этап пратакола пакарання», і што «хімічнае рэчыва, выкарыстанае для ін'екцыі, заўсёды было эфектыўным». Невядома, ці будзе зроблена яшчэ адна спроба пакарання і калі гэта можа адбыцца.

Жанчына чакала выканання прысуду 30 гадоў. Крысце Пайк цяпер 50 гадоў, яна адзіная жанчына ў камеры смяротнікаў у штаце Тэнесі. Яна была асуджана за забойства сваёй аднакласніцы Колін Слемер (Colleen Slemmer), учыненае ў 1995 годзе. Пайк разам з двума іншымі ўдзельнікамі запрасілі аднакласніцу на закінутую электрастанцыю, дзе яны катавалі яе і забілі. Следчыя ўстанавілі, што злачынства было звязана з акультызмам: на целе ахвяры была выразана пентаграма, а Пайк хвалілася, што пакінула сабе кавалак чэрапа ахвяры ў якасці «сувеніра».

Тадарыл Шып (Tadaryl Shipp) быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за ўдзел у злачынстве; у судзе ён заявіў, што менавіта ён выразаў пентаграму. Трэцяя асуджаная — Шадола Пітэрсан (Shadolla Peterson) — толькі назірала за злачынствам і атрымала ўмоўны тэрмін за супрацоўніцтва са следствам.

 нг