Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Варшаўская раскошная гасцініца адзначыла 125-годдзе

29.10.2026 17:51
Пасля рамонту стужку ўрачыста перарэзала Маргарэт Тэтчэр.
      .  .
Адзін са шматлікіх апартаментаў варшаўскага гатэля «Брыстоль». Сучасны від.screen/YouTube/ Hotel Bristol, a Luxury Collection Hotel ,Warsaw

Адзін з найбольш дарагіх і люксавых гатэляў Варшавы адзначыў 125-гадовы юбілей. У ім без перапынку столькі ж гадоў працуе Cafe Bristol, паведамляе партал Property Design.

Сімвал Варшавы, гасцініца зорак і адзін з самых элегантных будынкаў-сімвалаў сталіцы, гатэль Bristol быў адкрыты 125 гадоў таму. Адначасова з адкрыццём гатэля пачала працу і кавярня.

Заснавальнікам і інвестарам гэтага раскошнага гатэля, натхнёнага англійскай элегантнасцю, быў Ігнацы Ян Падэрэўскі – вядомы польскі піяніст, пазней – прэм’ер-міністр Польшчы. Гасцініцу называлі «вялікай лэдзі сталіцы». Bristol быў сведкам значных гістарычных і культурных падзей. Да Другой сусветнай вайны ў ім, сярод іншых, спыняліся спявак Энрыка Каруза, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Марыя Складоўская-Кюры, палітык Герберт Гувер, які пазней стаў прэзідэнтам ЗША, і вядомы польскі тэнар Ян Кяпура, які правёў легендарны канцэрт для гледачоў з балкону гатэлю.

Пасля Другой сусветнай вайны гасцініца, якая перайшла пад дзяржаўнае кіраванне, паступова траціла свае пазіцыі. Толькі ў 1990-х гадах Bristol быў адрамантаваны і зноў прыняў багатых гасцей у 1993 годзе. Цырымонію пераразання стужкі правяла былая прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр.

У наступныя гады ў гатэлі спыняліся, у прыватнасці, каралева Лізавета II, Пабла Пікаса (які, дарэчы, падпісаў талерку ў кафэ Bristol), актрысы Марлен Дзітрых і Сафі Ларэн, музыканты з Depeche Mode і Rolling Stones, а таксама рэжысёры Вудзі Ален і Марцін Скарсэзэ. Сёння гэтымі імёнамі можна палюбавацца на Сцяне славы – мастацкай інсталяцыі, прысвечанай самым выбітным гасцям гатэля.

вс