Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: робім пудынг з цвятной капусты паводле польскага рэцэпту з 1925 года (РЭЦЭПТ)

10.11.2026 07:09
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць хуткую, смачную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім пудынг з цвятной капусты паводле польскага рэцэпту з 1925 года
 .
Цвятная капуста. Pixabay/Creative Commons/Jotl

Рэцэпт з кулінарнай кнігі «Польская кухня. Гатаваць… але што?» з 1925 года.

Інгрэдыенты

1 качан цвятной капусты

5 яек

50 г сметанковага масла

не менш за 3 сталовыя лыжкі паніровачных сухароў

соль, перац, мускатны арэх

Цвятную капусту памыць, падзяліць на суквецці і адварыць у падсоленай вадзе да мяккасці. Калі яна астыне, раздрабніць бульбамялкай альбо міксерам (але не ператвараць у пюрэ).
Аддзяліць жаўткі ад бялкоў. Бялкі ўзбіць на ўстойлівую пену, а жаўткі – міксерам са сметанковым маслам.

Змяшаць капусту з жаўткамі, дадаць планіровачныя сухары. Чым іх больш, тым больш шчыльнай атрымаецца страва. Напрыканцы заправіць спецыямі і асцярожна ўвесці ўзбітыя бялкі.

Перакласці масу ў спецыяльную форму для пудынгу, змазаную сметанковым маслам, накрыць вечкам і гатаваць на вадзяной лазні прыкладна 2 гадзіны, час ад часу правяраючы гатоўнасць драўлянай палачкай.

Калі ў вас няма спецыяльнай формы для пудынгу, яго можна прыгатаваць у звычайнай форме на вадзяной лазні ў духоўцы.

Страву падаваць цёплай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец