Беларуская Служба

У Польшчы з’явіцца Камісія па барацьбе з педафіліяй

17.07.2019 13:22
Асноўнымі заданнямі Камісіі будзе інфармаванне адпаведных органаў улады аб падзорах у здзяйсненні сэксуальнага гвалту ў дачыненні да дзяцей. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Photographee.eu

Будучая камісія будзе складацца з сямі чальцоў, новы орган павінен быць незалежны ад іншых інстытутаў улады. Такое рашэнне ў аўторак 16 ліпеня прыняў Саўмін Польшчы. Паводле законапраекту,  афіцыйна яна будзе называцца ’’ Камісіяй па высвятленні выпадкаў чынаў накіраваных супраць сэксуальнай свабоды і прыстойнасці няпоўнагадовых ва ўзросце да 15 гадоў’’.

Чальцоў камісіі 2/3 галасоў мае зацвердзіць Сейм Польшчы. Па адным удзельніку выберуць: Сенат, прэзідэнт, прэм'ер і ўпаўнаважаны па правах дзіцяці. Кіраўнікам камісіі будзе абіраць таксама Сейм, але звычайна большасцю галасоў. Тэрмін паўнамоцтваў камісіі па барацьбе з педафіліяй будзе складаць 7 гадоў.

Асноўнымі заданнямі Камісіі будзе інфармаванне адпаведных органаў улады аб падзорах у здзяйсненні сэксуальнага гвалту ў дачыненні да дзяцей. Пра паўстанне ў Польшчы Камісіі па барацьбе з педафіліяй пісала Gazeta Wyborcza.

эж